Дэлегацыя Бешанковіцкага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Ерашовым з афіцыйным візітам знаходзіцца ў Вурнарскім муніцыпальным акрузе Чувашскай Рэспублікі
Нашы землякі прынялі ўдзел у адкрыцці агракласа ў Вурнарскай СШ №2, а таксама падзялілі з жыхарамі раёна свята, прысвечанае Дню работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
На гэтым праграма візіту не вычарпана. Наша дэлегацыя азнаёміцца з прадпрыемствамі, арганізацыямі, багатай культурай і гісторыяй Вурнарскага раёна.
Сяброўства паміж Бешанковіцкім і Вурнарскім раёнамі было закладзена ў снежні 2024 года. Тады было падпісана пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх адносін.