Дэлегаты УНС на сустрэчах у працоўных калектывах працягваюць даносіць асноўныя пасылы Усебеларускага народнага сходу
30 снежня 2025
Дэлегаты УНС на сустрэчах у працоўных калектывах працягваюць даносіць асноўныя пасылы Усебеларускага народнага сходу
Як становяцца дэлегатамі УНС і як працуюць народныя абраннікі? Што ўваходзіць у галоўную стратэгію развіцця краіны на новую пяцігодку?
Пра гэта членам свайго працоўнага калектыву расказала галоўны рэдактар раённай газеты «Зара», дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Святлана Варошка.
«Прэзідэнт падчас пасяджэння Усебеларускага народнага сходу не раз гаварыў пра тое, што мы, беларусы, усё можам самі, -- падкрэсліла Святлана Варошка. -- Гэта павінна стаць кіраўніцтвам да дзеяння для ўсіх нас у паўсядзённым жыцці і прафесійнай дзейнасці. Тое, наколькі адказна мы ставімся да сваіх абавязкаў, наколькі адзіныя і ўсведамляем важнасць нашых дзеянняў, вызначае не толькі наша ўласнае будучае, але і будучае наступных пакаленняў».
"Зара"