Дзень бяспекі працягваецца

День безопасности продолжается
У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у інтэрнаце Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы» намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Давыдаў Юрый Аляксандравіч правёў інтэрактыўную гульню.         У пакоі адпачынку сабраліся вучні, якія пражываюць у інтэрнаце, з якімі ратавальнікі прыйшлі не толькі правесці гутарку, але і «размяцца» ў інтэрактыўнай гульні «Сакрэт бяспекі». У ходзе гульні Юрый Аляксандравіч падрабязна распавёў пра бяспеку ў інтэрнатах, прычыны пажараў у іх, нагадаў пра тое, пра тое, што найбольш эфектыўным сродкам ранняга выяўлення пажару з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

    У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у інтэрнаце Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы» намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Давыдаў Юрый Аляксандравіч правёў інтэрактыўную гульню.

    У пакоі адпачынку сабраліся вучні, якія пражываюць у інтэрнаце, з якімі ратавальнікі прыйшлі не толькі правесці гутарку, але і «размяцца» ў інтэрактыўнай гульні «Сакрэт бяспекі». У ходзе гульні Юрый Аляксандравіч падрабязна распавёў пра бяспеку ў інтэрнатах, прычыны пажараў у іх, нагадаў пра тое, пра тое, што найбольш эфектыўным сродкам ранняга выяўлення пажару з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Падрабязна растлумачыў, што трэба рабіць, пачуўшы сігнал «Увага ўсім!», а таксама як сябе паводзіць у выпадку пажару. Ратавальнік пераканаўча рэкамендаваў выконваць правілы бяспекі, быць заўсёды асцярожнымі, бо многіх трагедый можна было пазбегнуць, не будзь чалавек настолькі бестурботным.

   Таксама рабят чакалі інтэрактыўныя пляцоўкі, прайшоўшы конкурсную праграму якіх можна было атрымаць падарункі і заслужаныя прызы ад ратавальнікаў.