Дзень бяспекі працягваецца

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Рабенка і інспектар сектара прапаганды Дар'я Берастень сустрэліся з жыхарамі інтэрната пры Ульскім ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.Н.Даватара і інтэрната УКП «Бешанковіцкі камунальнік». 
У пакоі адпачынку пры інтэрнаце ліцэя сабраліся студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, з якімі ратавальнікі прыйшлі не толькі правесці гутарку, але і «размяцца» ў інтэрактыўнай гульні «Формула бяспекі». У ходзе гульні ратавальнікі падрабязна расказалі пра бяспеку ў інтэрнатах, прычыны пажараў у іх, нагадалі пра тое, што найбольш эфектыўным сродкам ранняга выяўлення пажару з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Падрабязна патлумачылі, што трэба рабіць, пачуўшы сігнал «Увага ўсім!», а таксама як сябе паводзіць у выпадку пажару. 
У гутарцы з жыхарамі інтэрната пры УКП «Бешанковіцкі камунальнік» Віталь Віктаравіч нагадаў, што асноўная прычына трагедый – чалавечая неахайнасць і рэкамендаваў выконваць правілы бяспекі, быць заўсёды асцярожнымі, бо многіх трагедый можна было пазбегнуць, калі б чалавек не быў такім бестурботным. 
Жыхары з задавальненнем падыходзілі да ратавальнікаў праверыць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, падрабязней даведваліся пра небяспекі, якія падпільноўваюць нас у кватэры, дома і на вуліцы, успомнілі знакі эвакуацыі. 
Удзельнікі ўспаміналі важныя правілы, удзельнічалі ў віктарынах. За добры ўзровень ведаў удзельнікі атрымлівалі невялікія падарункі ад ратавальнікаў.