Дзень мудрасці: яскравы вечар для прадстаўнікоў залатога ўзросту прайшоў у Бешанковічах
«Нашы гады — наша багацце»: вечарына адпачынку аб'яднала прадстаўнікоў залатога ўзросту 5 жніўня ў цэнтральным парку
Дзень мудрасці, арганізаваны ТЦСАН напярэдадні святкавання Дня гарадскога пасёлка, падарыў нямала радасных эмоцый.
Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту павіншавалі землякоў з надыходзячым святам і парадавалі сваёй творчасцю. Міні-канцэрт быў незабыўным!
Гледачы наведалі выставу-продаж сувенірнай прадукцыі і дыскатэку ў стылі 60+.
Працавала таксама «Сацыяльная прыёмная», жадаючыя паўдзельнічалі ў акцыі «Падары цяпло па перапісцы».
А ў майстар-класах па пляценні мандал бралі ўдзел не толькі дарослыя, але і юныя прыдзвінцы.
Словом, вечар удаўся! Яркія танцавальныя нумары, цёплае стасункі і тонкі гумар падарылі гледачам сапраўднае свята, напоўніўшы сэрцы любоўю і нагадаўшы ўсім, што наш гарпасёлак — гэта людзі, якія ў ім жывуць і робяць свет вакол добрым і светлым.