Дзень Незалежнасці на Бешанковіцкай зямлі прайшоў не толькі займальна, але і пазнавальна!
Сёння ў Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь у цэнтральным парку г.п. Бешанковічы ратавальнікі арганізавалі своеасаблівую «зону бяспекі».
У рамках праграмы гасцям і жыхарам Бешанковіччыны прэзентавалі супрацьпажарнае рыштунак і абсталяванне, а таксама праводзілі розныя конкурсы і фотасесіі. Дзеці і дарослыя з радасцю прымяралі баявое адзенне ратавальнікаў-пажарных, спаборнічалі ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама распавядалі пра самыя небяспечныя месцы ў доме і ўяўлялі сябе ў ролі сапраўднага пажарнага.
Радасць і шчасце на тварах дзяцей і іх бацькоў – лепшая ацэнка ўсяго, што адбываецца. Варта адзначыць, што пасля праходжання любога з конкурсаў, усе ўдзельнікі атрымлівалі памятныя прызы і сувеніры ад МНС.