Дзень аховы навакольнага асяроддзя

Штогод 5 чэрвеня ў больш чым 100 краінах свету адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, які лічыцца адной з найважнейшых падзей экалагічнага календара.
У нашай краіне Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзень аховы навакольнага асяроддзя ўстаноўлены святочным днём 5 чэрвеня і яго святкаванне супадае з датай святкавання Сусветнага дня навакольнага асяроддзя.  У гэты дзень свой прафесійны свята адзначаюць работнікі прыродаахоўнага ведамства і эколагі.
У 2024 годзе інфармацыйная кампанія ў гонар Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя праходзіць пад лозунгам «Наша зямля. Наша будучыня» мы - #ПакаленнеАднаўлення» і прысвечана праблеме аднаўлення земляў, барацьбе з апустыньваннем і засухамі.
Глеба, вада і біяразнастайнасць з'яўляюцца для асноўнымі жыццёва неабходнымі рэсурсамі, важнымі таксама і для сусветнай эканомікі.  Рацыянальнае выкарыстанне земляў, іх аднаўленне і прадухіленне дэградацыі – задача ўсяго насельніцтва планеты.
Да святкавання Дня аховы навакольнага асяроддзя ў нашым раёне плануецца адкрыццё экалагічнай сцежкі ў ДУА «Ульская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя Л.М.Даватара», якое адбудзецца 6 чэрвеня. Падрыхтоўчая праца па арганізацыі сцежкі праведзена грамадскім экалагам Бешанковіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Несцяронкам Н.В. пры садзейнічанні інспекцыі і Ульскага лясніцтва ДЛГУ "Бешанковіцкі"лесгас". Таксама да экалагічнай даты прымеркавана акцыя па ўборцы берага р.Заходняя Дзвіна ў г.п.Бешанковічы, якую арганізуе грамадскі эколаг Людміла Шавель-Берастень з валанцёрскім атрадам «Юны эколаг».