Дзень Савета 15 траўня прайшоў на тэрыторыі Соржыцкага сельсавета
У аграгарадку Будзілава ў мясцовым клубе агучыць свае праблемы і прапановы мясцовыя жыхары маглі асабіста старшыні раённага выканаўчага камітэта Галіне Унуковіч.
Яшчэ восем рабочых груп у складзе прадстаўнікоў райвыканкама, кіраўнікоў раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый выехалі ў населеныя пункты сельсавета, каб сустрэцца з насельніцтвам па месцы жыхарства, даведацца, якая дапамога патрэбна ў вырашэнні тых ці іншых пытанняў.
А пытанні, якія ўзнімалі землякі, тычыліся гандлёвага, транспартнага абслугоўвання, добраўпарадкавання населеных пунктаў, стану дарог, асвятлення…
Гучала ў гэты дзень ад людзей і нямала слоў падзякі на адрас кіраўніцы раёна Галіны Унуковіч і старшыні сельвыканкама Наталлі Ходыка за вырашэнне жыццёвых пытанняў землякоў, навядзенне парадку на зямлі.
Па асобных пытаннях жыхары сельсавета атрымалі тлумачэнні спецыялістаў на месцы, іншыя ўзяты на кантроль. Прызначаны адказныя за іх вырашэнне выканаўцы.