Дэпутаты абласнога Савета ўхвалілі бюджэт Віцебскай вобласці і зацвердзілі Інвестыцыйную праграму

Депутаты областного Совета одобрили бюджет Витебской области и утвердили Инвестиционную программу

30 снежня 2025

Дэпутаты абласнога Савета ўхвалілі бюджэт Віцебскай вобласці і зацвердзілі Інвестыцыйную праграму

Вынікі выканання асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за пяць гадоў і ў 2025-м годзе разгледжаны на 21-й сесіі абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання. Дэпутаты таксама ўхвалілі бюджэт вобласці і зацвердзілі Інвестыцыйную праграму на 2026 год.

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што мінулая пяцігодка была часам кардынальных змен знешнеэканамічнай абстаноўкі, фарміравання новай глабальнай рэальнасці. Прадпрыемствам вобласці даводзілася шукаць альтэрнатыўныя шляхі: ад паставак сыравіны да маркетынгавай стратэгіі, дамаўляцца з новымі партнёрамі, выбудоўваць новую лагістыку, аптымізаваць задачы, каб захаваць канкурэнтаздольнасць як на знешнім, так і на ўнутраным рынках.

– Вобласць завяршае 2025 год з стаПа выніках пяцігодкі ўдалося нівеліраваць адмоўную дынаміку і забяспечыць рост па ключавых параметрах развіцця рэгіёну: валавым рэгіянальным прадукце, аб'ёмах прамысловай вытворчасці без уліку нафтаперапрацоўкі і энергетыкі, вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рознічным і аптовым тавараабароце, грамадскім харчаванні, пасажыраабароце, інвестыцыях, экспарце тавараў і паслуг.

У рэальным сектары эканомікі рэалізавана больш
за 190 інвестыцыйных праектаў, з іх трэць – у малых і сярэдніх населеных пунктах. Створана каля 2,5 тысячы новых працоўных месцаў.

 З кожным годам узрастае ўклад у эканоміку вобласці малога і сярэдняга бізнесу, дзе працуе каля 30% агульнай колькасці занятых у эканоміцы.

Развіваецца інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва.

Штогод больш за 2 тысячы сем'яў паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы.

Актыўна развіваліся транспарт, сацыяльная сфера.

У бліжэйшы час будзе прынята пяцігадовая Праграма сацыяльна-э

Знаёмячы дэпутатаў з праектам бюджэту вобласці на 2026 год, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Яўген Карасцік адзначыў, што галоўны фінансавы дакумент мае ярка выяўленую сацыяльную накіраванасць: 62 працэнты сродкаў запланавана на развіццё сацыяльнай сферы. Прагназуецца, што выдаткі вобласці вырастуць у 26-м годзе на 6%, пры гэтым на сацыяльны блок – на 12%. Больш за палову сродкаў на сацыяльны блок «сыдуць» у галіны адукацыі і аховы здароўя: на аплату працы, выкананне дзяржаўных стандартаў нароўні з фінансаваннем бягучага ўтрымання матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыццё новага абсталявання. Найважнейшым напрамкам бюджэтнай палітыкі 2026 года стане павышэнне ўзроўню аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Выдаткі мясцовага бюджэту на фізічную культуру і спорт, культуру, транспарт вырастуць.

Прадугледжаны сродкі на рамонт аўтамабільных дарог, запланавана набыццё 2 трамваяў, 17 тралейбусаў, 81 аўтобуса.

Прадстаўленая Інвестыцыйная праграма развіцця вобласці разлічана на тры гады і прадугледжвае фінансаванне будаўніцтва аб'ектаў, у тым ліку выкананне праектных і пошукавых работ, а таксама фінансаванне завяршэння будаўніцтва аб'ектаў, уключаных у праграму папярэдніх гадоў. Гэта рэканструкцыя будынка сталові ДРАЦ «Жамчужына» у Лепельскім раёне, трамвайных шляхоў і кантактнай сеткі па вул. М.Горкага ў Віцебску, узвядзенне спартыўных і аздараўленчых комплексаў у Віцебску, Браславе і Шаркаўшчыне, праектаванне Лядовай арэны і рэканструкцыя музея ў Віцебску, завяршэнне вырабу праектнай дакументацыі на рэканструкцыю Багушэўскага сацыяльнага пансіяната. Усяго на будаўніцтва 193 аб'ектаў Інвестыцыйнай праграмай вобласці плануецца накіраваць каля 310 млн рублёў.

vitebsk-region.gov.by