Дзеці без нагляду – прычына пажараў

Штогод у нашай краіне па розных прычынах гінуць і траўмуюцца дзясяткі дзяцей. Як паказвае практыка, у гэтых выпадках можна вылучыць дзве асноўныя прычыны: першая – незнаёмства самімі дзецьмі правілаў абыходжання з небяспечнымі прадметамі, да якіх адносяцца запалкі, прадметы бытавой хіміі, піратэхнічныя вырабы. Другая і найбольш важная – гэта пакіданне бацькамі без нагляду, калі дзеці становяцца закладнікамі сітуацыі.

Разглядаючы кожны выпадак гібелі дзіцяці, разумееш, што трагедыям спадарожнічалі звычайныя жыццёвыя абставіны – бацькі пайшлі на працу, у краму, да суседзяў, ці займаліся у двары гаспадарчымі справамі. Іншымі словамі, дзеці заставаліся без нагляду. А далей непапраўны і жорсткі вынік бацькоўскай халатнасці: гібель дзіцяці. 

Дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзіця застаецца адно. І нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыцца пагуляць з скрынкай запалак, не захоча падпаліць паперу, не зацікавіцца працай бытавой тэхнікі, якой дастаткова ў кожнай кватэры.

Таму, перш чым выйсці з дому, неабходна даручыць назіранне за дзіцем старэйшым дзецям або каму-небудзь з дарослых. Каб дзіця не сумавала, варта даць яму якое-небудзь заданне: падказаць тэму гульні, падабраць патрэбныя цацкі. Асабліва небяспечна пакідаць дзяцей адных у замкнёных кватэрах або пакоях. У выпадку пажару яны не змогуць самастойна выйсці з палаючага памяшкання вонкі. Акрамя таго, ратуючыся ад агню і дыму, дзеці звычайна хаваюцца ў шафах, пад ложкамі, сталамі, у вуглах пакояў. Знайсці дзяцей ва ўмовах развіцця пажару – справа нялёгкая.

Навыкі асцярожнага абыходжання з агнём неабходна выхоўваць у дзяцей, пачынаючы з 4-5-гадовага ўзросту. Трэба імкнуцца да таго, каб дзіця ўсвядоміла, што запалкі – не цацка, а агонь – не забава, каб у яго склалася ўражанне аб пажары як аб цяжкім бедстве для людзей.

Дзеці дашкольнага і малодшага школьнага узросту, асабліва хлопчыкі, любяць выкарыстоўваць у гульнях запалкі і небяспечныя з пункту гледжання пажару прадметы. У дзяцей адсутнічае жыццёвы досвед, адпаведна, яны не могуць прадбачыць наступстваў сваіх дзеянняў. Найбольш распаўсюджаны ў дзяцей гульні, звязаныя з распальваннем вогнішчаў. Месцы для распальвання вогнішчаў падбіраюць адпаведныя – далей ад бацькоўскіх вачэй – на гарышчах дамоў, у пунях,

у падвалах, гаспадарчых пабудовах, каля стогаў сена, у лесе. Пакуль агонь невялікі, дзіця назірае за тым, што адбываецца, як толькі агонь набывае запалохалыя памеры, а адбываецца гэта на працягу некалькіх хвілін, натуральнай рэакцыяй з'яўляецца спалох, а потым імкненне схавацца. Баючыся бацькоўскага гневу і пакарання, некаторыя дзеці ўцякаюць і хаваюцца ў іншым месцы. Большасць жа, затуліўшы твар рукамі ад страху, назаўжды застаюцца ў вогненным капкан.

Дзеці пакутуюць ад агню з-за сваёй непадрыхтаванасці. Дзіця не ведае, як сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення пажару, як дзейнічаць, у каго прасіць дапамогі і галоўнае, як выратавацца. І ў гэтым перш за ўсё вінаватыя дарослыя. Правільнае выхаванне дзяцей у сям'і

Дзе і як дзіця праводзіць свой вольны час, з кім ён сябруе, якімі гульнямі захапляецца – гэтыя пытанні павінны быць прадметам пастаяннай увагі бацькоў.

Выхаванне імунітэту асабістай бяспекі у дзіцяці павінна ісці з пачуццём меры. Размова на гэтыя тэмы трэба весці добразычліва. Вучоба не пройдзе марна, калі ўлічваць асаблівасці дзіцячай псіхалогіі і індывідуальныя асаблівасці дзіцяці, тлумачыць і паказваць на прыкладах, гульнях, фільмах (мультфільмах), малюнках і рэальных жыццёвых сітуацыях.

Растлумачце, для чаго прызначаны той ці іншы прыбор, як правільна ім карыстацца, якія меры засцярогі пры гэтым выконваць. Растлумачце, што пры няправільным выкарыстанні гэты прыбор можа выклікаць пажар.

Дзяцей трэба не проста «берагчы ад агню»: не пакідаць іх адных без нагляду, не дазваляць ім сваволіць са спічкамі і электрапрыборамі. Неабходна навучаць дзяцей правілам абыходжання з крыніцамі агню і дзеянням у выпадку пажару.

Меры па папярэджанні пажараў ад дзіцячых свавольстваў: не пакідайце навідавоку запалкі, запальніцы і не дазваляйце дзецям купляць запалкі, цыгарэты. Сачыце за баўленнем часу дзяцей і не пакідайце іх без нагляду. Не давярайце маленькім дзецям назіраць за печамі, якія топяцца, і награвальнымі прыборамі, карыстацца газавымі прыборамі. Вывучыце з дзіцем ваш хатні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці ён мог сам звярнуцца па дапамогу ў службу выратавання.

Патэлефануйце сваім дзецям, паспрабуйце арганізаваць іх вольны час. Вучыце іх правілам бяспечных паводзін. У дзяцей павінна быць шчаслівае дзяцінства!