Дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі: забяспечым іх бяспечную эксплуатацыю
Дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі адыгрываюць значную ролю ў выхаванні і развіцці дзіцяці. Яны дазваляюць фізічна развівацца дзецям, дапамагаюць фарміраваць асабістыя якасці ў працэсе зносін з аднагодкамі, абменьвацца з імі вопытам, заводзіць новыя знаёмствы і адаптавацца да знаходжання ў сацыуме.
Да абсталявання дзіцячай гульнявыя пляцоўкі адносяцца лесвіцы, горкі, арэлі, каруселі, качалкі (балансіры), гульнявыя комплексы, абсталяванне для лазання і інш.
Гуляць на дзіцячай пляцоўцы карысна, але бывае і небяспечна. Справа ў тым, што паводле статыстыкі прычын дзіцячага траўматызму дзіцячыя пляцоўкі займаюць адно з першых месцаў. Такому становішчу спрыяе сукупнасць суб'ектыўных і аб'ектыўных фактараў. З аднаго боку — гэта дапытлівасць натуры дзяцей, якія норавы ўсё паспрабаваць, пры гэтым маюць нізкі ўзровень жыццёвага досведу, які дазваляе прадугадваць узнікненне неспрыяльных наступстваў. З другога боку — ступень падрыхтаванасці і укамплектаванасці такіх пляцовак, адпаведнасць іх стандартам і нормам бяспекі пры эксплуатацыі.
Якія патрабаванні прад'яўляюцца да гульнявога абсталявання дзіцячых пляцовак?
Комплекс мер па забеспячэнні бяспекі дзяцей на дзіцячай гульнявой пляцоўцы ўключае ў сябе:
- выкананне патрабаванняў бяспекі пры праектаванні (канструяванні) і вырабе гульнявога абсталявання;
- выкананне патрабаванняў па размяшчэнні (устаноўцы) абсталявання на дзіцячай пляцоўцы;
- кантроль за тэхнічным станам абсталявання;
- кантроль дарослых за паводзінамі дзяцей пры выкарыстанні гульнявога абсталявання.
Праектаванне (канструяванне) і выраб абсталявання дзіцячых гульнявых пляцовак павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі комплексу дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь СТБ EN 1176-200
згідна з патрабаваннямі эксплуатацыйнай дакументацыі, СТБ EN 1176 праводзіцца ўладальнікам абсталявання сумесна з пастаўшчыком і прадстаўніком арганізацыі, якая ажыццявіла ўстаноўку (мантаж) абсталявання.
У працэсе эксплуатацыі кантроль за тэхнічным станам абсталявання дзіцячых гульнявых пляцовак, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт ажыццяўляе ўладальнік абсталявання ў адпаведнасці з патрабаваннямі да перыядычнасці і аб'ёму кантролю, якія выкладзены ў эксплуатацыйнай дакументацыі прадпрыемства-вытворцы абсталявання.
У выпадку адсутнасці ў эксплуатацыйнай дакументацыі названых патрабаванняў кантроль тэхнічнага стану абсталявання дзіцячых гульнявых пляцовак павінен уключаць у сябе: перыядычны візуальны агляд, кантроль функцыянавання, штогадовы кантроль.
Перыядычны візуальны агляд заключаецца ў праверцы абсталявання, якая дазваляе выявіць небяспечныя дэфекты, што ўзніклі ў працэсе эксплуатацыі, выкліканыя актамі вандалізму і (або) кліматычнымі ўмовамі. Перыядычнасць візуальнага агляду ўстанаўлівае ўладальнік на аснове ўліку ўмоў эксплуатацыі.
Абсталяванне дзіцячых гульнявых пляцовак, якое падвяргаецца інтэнсіўнаму выкарыстанню, патрабуе штодзённага візуальнага агляду.
Контроль функцыянавання ўяўляе сабой дэтальны агляд з мэтай праверкі трываласці і ўстойлівасці абсталявання, выяўлення зносу элементаў яго канструкцыі, вузлоў мацавання. Дадзены від кантролю праводзяць з перыядычнасцю не радзей аднаго разу ў 3 месяцы.
Штогадовы кантроль праводзіцца адзін раз у год з мэтай пацвярджэння бяспечнага эксплуатацыйнага стану абсталявання, уключаючы яго фундаменты і паверхні.
Калі ў выніку кантролю выяўляюцца няспраўнасці або дэфекты, якія ўплываюць на бяспеку абсталявання, то іх трэба неадкладна ліквідаваць. Калі гэта немагчыма, то абсталяванне павінна быць выведзена з эксплуатацыі. Варта прыняць меры, якія забяспечваюць немагчымасць карыстання няспраўным абсталяваннем аж да яго дэмантажу або рамонту.
Вынікі кантролю за тэхнічным станам абсталявання дзіцячых гульнявых пляцовак афармляюцца актам і рэгіструюцца ў часопісе, які захоўваецца ў уладальніка абсталявання.
Ці існуюць нейкія правілы для бацькоў і дзяцей на дзіцячай гульнявой пляцоўцы?
Згодна СТБ EN 1176 абсталяванне дзіцячых гульнявых пляцовак – гэта абсталяванне, з якім або на якім дзеці могуць гуляць індывідуальна або групай па сваім меркаванні і па сваіх правілах. Само вызначэнне не мяркуе наяўнасці на дзіцячай гульнявой пляцоўцы спецыяльна навучанага персаналу, які адказвае за бяспеку дзяцей падчас гульні.
Улічваючы, што нават на цалкам спраўным абсталяванні, якое адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, разгулянае дзіця можа само атрымаць сур'ёзную траўму або траўмаваць іншых дзяцей, асаблівая адказнасць ляжыць на бацьках, сваяках, іншых суправаджаючых дзяцей дарослых, якія павінны сачыць за паводзінамі дзяцей падчас наведвання дзіцячых гульнявых пляцовак.
Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду, тэл. (0212) 33-53-49