Дыялогавая пляцоўка «Маладзёжь — знак якасці краіны» прайшла ў Бешанковіцкім РЦК

Диалоговая площадка «Молодежь — знак качества страны» прошла в Бешенковичском РЦК

«Моладзь — знак якасці краіны». Такі назоў насіла дыялогавая пляцоўка, якая прайшла ў Бешанковіцкім РЦК.

Спікерамі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання па Лепельскай выбарчай акрузе №23 Віктар Азаронак, тэлевядучы, журналіст, палітычны аглядальнік тэлеканала СТБ, вядучы аўтарскіх рубрык Рыгор Азаронак і намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандр Ерашоў.

Сустрэчы з навучэнскай і працоўнай моладдзю папярэднічаў мітынг-рэквіем з ускладаннем кветак да помніка камсамольцам і моладзі раёна, якія загінулі ў гераічнай барацьбе супраць фашызму ў 1941-1945 гадах. А ў зале раённага цэнтра культуры адбыўся зацікаўлены дыялог аб тым, як моладзь можа і павінна станавіцца рухаючай сілай развіцця нашай дзяржавы.

Мадэратарам дыялогавай пляцоўкі была першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Алена Бабарэнь.
В навучэнцаў СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі, СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі, працоўнай моладзі раёна, прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, усіх удзельнікаў сустрэчы была магчымасць задаць цікавыя пытанні гасцям са сталіцы, і яны яе не ўпусцілі.

Аб адаптацыі пры пераходзе на новую працу ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, аб тым, якімі кампетэнцыямі павінен валодаць парламентарый, напрыклад, пыталіся ў дэпутата Віктара Азаранка. Што трэба рабіць, каб у такім маладым узросце дамагчыся поспеху? Ці абавязкова сучаснай моладзі мець вышэйшую адукацыю ці можна абысціся без яе? Аб стаўленні да хейтэраў і як на іх рэагаваць — у тэлевядучага, журналіста Рыгора Азаранка. А таксама аб тым, якімі сацыяльнымі сеткамі яны вядуць актыўна і за якімі з іх будучыня, шмат чым іншым.
Сувязь была прадуктыўнай. На кожнае пытанне атрыманы адказы. А некаторыя выклікалі жывую дыскусію ў зале.

Беларуская моладзь заўсёды неардынарная і ўпэўненая ў сабе, гэта найважнейшы культурны, інтэлектуальны і прафесійны рэзерв краіны. Сучасныя маладыя людзі поўныя энергіі, мэтанакіраванасці, канструктыўных ідэй і смелых рашэнняў. Менавіта яны, аб'яднаныя шчырай і глыбокай ідэяй адзінства і любові да Радзімы, натхняюць грамадства рухацца наперад.

Захаваць існуючыя сёння мір і адзінства ў грамадстве, абараніць правы і інтарэсы грамадзян – справа паісціне ўсенародная. Гэта доўг і абавязак кожнага грамадзяніна, які хоча бачыць сваю краіну моцнай і незалежнай і патрабуе ад маладых павышэння адказнасці ў адносінах да сваёй справы, вучобы, працы, службы.

«Мужнасць. Адказнасць. Айчына. Патрыятызм» — гэты дэвіз аб'ядноўвае па ўсёй краіне тысячы хлопцаў і дзяўчат, якія па клічы сэрца актыўна ўдзельнічаюць у руху Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Не выключэнне і наш раён.

Віктар Уладзіміравіч і Рыгор Юр’евіч уручылі юнакам, якія прынялі рашэнне стаць членамі Маладзёжнага атрада аховы правапарадку, пасведчанні. Іх атрымалі юныя маапаўцы Дзмітрый Зюлькоў, Кацярына Надзежка, Ганна Рубіна, Арцём Берастэнь, Васіліса Цімохіна, Маргарыта Аўчыннікава і Ілья Камінскі.

Словам, сустрэча прайшла на адным дыханні. Размова атрымалася шчырай, адкрытай і змястоўнай. Было вельмі цікава слухаць спікераў, чые словы прымушалі моладзь глыбока задумацца, лепш зразумець, што адбываецца ў свеце і сваю ролю ў будучыні краіны.

"Зара"