Дыялогавая пляцоўка з кіраўніцтвам горада. Што пажадаў мэр Віцебска маладым спецыялістам?

Диалоговая площадка с руководством города. Что пожелал мэр Витебска молодым специалистам?

23 кастрычніка 2025

Дыялогавая пляцоўка з кіраўніцтвам горада. Што пажадаў мэр Віцебска маладым спецыялістам?

Каля 200 маладых спецыялістаў Віцебска прынялі ўдзел у гарадскім форуме «Вектар будучыні».

Цэнтральнай падзеяй стала дыялогавая пляцоўка з кіраўніцтвам горада. На пытанні моладзі адказвалі старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў, кіраўнікі адміністрацый Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў Уладзімір Белевіч і Яўген Сямёнычаў.

Звяртаючыся да моладзі, Аляксей Героеў адзначыў, што сёння ў свеце, які дынамічна развіваецца, трэба не забываць тое, што мы маем: мірную краіну, багатую гістарычную мінуўшчыну, магчымасць працаваць, развівацца, праяўляць сябе.

– Я з простай сям'і: бацька – кіроўца, маці – бухгалтаp, – сказаў кіраўнік горада. – У тэхнікуме і ўніверсітэце атрымаў спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», першым працоўным месцам была пасада вядучага інжынера ў ЖЭУ. Тады нават уявіць не мог, што стану старшынёй гарвыканкама.

Адказваючы на пытанне аб тым, якія якасці неабходна развіваць у сабе для паспяховага выканання службовых абавязкаў, Аляксей Героеў адказаў: камунікабельнасць, уменне слухаць і чуць людзей і, вядома, быць сумленным, пунктуальным і абавязковым ва ўсім.

Пацікавіліся ў Аляксея Міхайлавіча і тым, які савет ён бы даў сабе маладому: «Паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, чым даводзіцца займацца цяпер».

Аляксей Героеў распавёў пра перспектывы развіцця Віцебска і запэўніў: робіцца ўсё, каб ён стаў больш яркім і прыгожым. Горад – гэта жывы арганізм, таму камунальныя службы не дрэмлюць, пільную ўвагу надаецца ўборцы і навядзенню парадку.

Аляксей Героеў пажадаў моладзі верыць у свае сілы, не ленавацца, працаваць над сабой:

– Сёння ў кожнага ёсць магчымасць праявіць сябе і дасягнуць таго, чаго хочаш. Таму марыце, тварыце, здзяйсняйце!

У «Доме кіно» ўдзельнікам форуму прадэманстравалі фільм «Класная».

Дарэчы. У гэтым годзе на прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Віцебска прыбылі каля 1,5 тыс. маладых спецыялістаў.

vitebsk-region.gov.by