Для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Бешанковіцкага раёна, на базе нядзельнай школы, адбылася асаблівая сустрэча
12 снежня 2025
Для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Бешанковіцкага раёна, на базе нядзельнай школы, адбылася асабліва сустрэча
У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Бешанковіцкага раёна, на базе нядзельнай школы, адбылася асабліва душэўная сустрэча.
Тут ушанавалі мудрых, актыўных і бясконца чулых «сярэбраных» валанцёраў. Тых, хто, валодаючы мудрасцю гадоў, знаходзіць сілы, час і шчырую шчодрасць, каб дапамагаць іншым.
«Іх уклад неацэнны, а энергія і жыццёвы досвед — бясцэнны дар для ўсяго нашага грамадства, — кажа загадчыца аддзялення Вікторыя Качан. — За шчырую падтрымку і тое святло, якое нашы валанцёры дораць навакольным, ім былі ўручаны падзякі. Завяршылася наша свята ўтульным чаяваннем і шчырымі размовамі. Бо такія моманты зносін — лепшая ўзнагарода і крыніца натхнення для новых добрых спраў».
"Зара"