Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі
З 1 кастрычніка 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь з'явіўся новы від пенсійнага страхавання - добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі. Галоўнае адрозненне новай праграмы страхавання ад іншых назапашвальных пенсійных праграм страхавых арганізацый - дзяржаўнае сафінансаванне (гарантыя дзяржавы на ажыццяўленне выплат па дагаворы страхавання).
Хто можа ўдзельнічаць у праграме
Права ўдзельнічаць у новым страхаванні прадастаўляецца работнікам (грамадзянам, якія працуюць па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з'яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці), за якіх іх працадаўцамі выплачваюцца абавязковыя унёскі ў бюджэт фонду сацыяльнай абароны.
Уступаць у новую праграму страхавання можна не пазней чым за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Парадак уступлення ў новую праграму і ўдзел у ёй
Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі ажыццяўляецца рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам «Стравіта» (страхаўшчык).
Работнікі, якія жадаюць фарміраваць дадатковую назапашвальную пенсію, падаюць заяву і заключаюць дагавор непасрэдна ў страхаўшчыка або ў электронным выглядзе праз афіцыйны сайт страхаўшчыка. Аб заключэнні дагавора і ўдзеле ў новай праграме трэба паведаміць працадаўцу. Дадатковыя унёскі на назапашвальную пенсію ў РУСП «Стравіта» будуць штомесяц пералічвацца працадаўцам па заяве работніка. Памер гэтага унёску – у адсотках ад фактычнай заработнай платы – работнік выбірае сам (максімальны памер дадатковага унёску – 10%), пры гэтым наймальнік таксама прымае ўдзел у фарміраванні пенсійных назапашванняў, але ў межах 3% ад налічанай работніку штомесячнай заработнай платы (канчатковыя максімальныя адлічэнні складуць 13%, мінімальныя 2% - па 1% ад кожнага ўдзельніка). Работник мае права мяняць тарыф унёску на назапашвальную пенсію, але не часцей за 1 раз у год. Таксама можна ў любы момант прыпыніць свой удзел у праграме і затым аднавіць выплату дадатковых унёскаў.
Пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту страхаўшчыком работніку штомесяц будзе выплачвацца дадатковая назапашвальная пенсія на працягу 5 або 10 гадоў (па выбары грамадзяніна).
Памер назапашвальнай пенсіі будзе разлічвацца з сум дадатковых унёскаў з улікам даходаў ад іх інвеставання (па прынцыпе - колькі назапасіў, столькі і атрымаў).
Што дае работніку ўдзел у пенсійным страхаванні
• даступны і зразумелы механізм загадзя зберажэння сродкаў на старасць з фінансавай падтрымкай дзяржавы;
• магчымасць спадчыны пенсійных назапашванняў;
• гарантыя захаванасці пенсійных назапашванняў. Ажыццяўленне добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі ўскладзена на дзяржаўную страхавую арганізацыю - РУСП «Стравіта». Дзяржава гарантуе страхавыя выплаты па дагаворах страхавання, заключаных гэтым страхавым прадпрыемствам;
• уступленне работніка ў новую праграму ніяк не адлюструецца на яго дзяржаўнай працоўнай (салідарнай) пенсіі. Яе памер будзе вызначацца па тых жа правілах, што і ў работнікаў, якія не ўдзельнічаюць у добраахвотным страхаванні, - зыходзячы з паказчыкаў стажу і заробку да звароту за пенсіяй.
Бешанковіцкі раённы сектар
Віцебскага абласнога ўпраўлення ФСАН