«Дом без пажару» — добры лозунг для добрай працы
14 мая 2025
«Дом без пажару» - добры лозунг для добрай працы
У перыяд з 19 па 25 мая 2025 года на тэрыторыіі Бешанковіцкага раёна будзе праводзіцца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару».
Асноўнымі мэтамі мерапрыемства з'яўляюцца зніжэнне рызык узнікнення пажараў, а таксама гібелі людзей ад іх, і прававая асвета грамадзян у пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі.
З улікам абстаноўкі з пажарамі і гібелі людзей ад іх асаблівая ўвага работнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі прафілактыкі будзе нададзена такім адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам як г.п.Бешанковічы, Верхнякрывінскі, Астравенскі і Улльскі сельскі Савет.
Дадатковую інфармацыю альбо кансультацыю можна атрымаць у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе: г.п. Бешанковічы. вул. Урыцкага, 100, або па тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.
Бешанковіцкі РАНС