«Дом-школа-дом!»: АДАІ РАУС Бешанковіцкага раёна праводзіць мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам дзяцей
«Дружна з ПДД ідзём па маршруце «Дом-школа-дом!»: АДАІ РАУС праводзіць мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам дзяцей па шляху следавання да ўстаноў адукацыі і назад.
Дарога да ведаў павінна быць бяспечнай, акцэнтуюць увагу бяшанковіцкія дзяржаўтаінспектары. Яны актывізавалі прафілактычную працу з дзецьмі, наведваюць бацькоўскія сходы ў школах.
18 сакавіка інспектар ДПС Аляксандр Мамойка і малодшы інспектар ДПС Мікіта Дрозд наведалі Ржаўскую БШ ім. М.Г.Гелавані і СШ №2 ім. М.Н.Ткачэнкі. Праваахоўнікі нагадалі дзецям, як важна быць уважлівымі і выконваць ПДД. Дзеці актыўна задавалі пытанні. Да акцыі далучыўся БРСМ.
Арганізавана дзяжурства і на нерэгулюемым пешаходным пераходзе каля СШ 2. Пасля размовы вартавыя дарог падарылі юным пешаходам сувеніры.
Будзьце пільныя, беражыце сябе і блізкіх! З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана сем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяцёра дзяцей атрымалі цялесныя пашкоджанні, двое — загінулі.