Дадатковыя пенсійныя ўзносы для плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход!
27 жніўня 2025
Дадатковыя пенсійныя ўзносы для плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход!
Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь інфармуе.
У сувязі з прыняццем Закона ад 12.07.2025 № 90-З «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння» плацельшчыкі падатку на прафесійны даход (самазанятыя) атрымалі новую магчымасць – права даплаціць унёскі для фарміравання страхавога стажу.
Даведачна. У 2025 годзе для рэалізацыі права на працоўную пенсію неабходна наяўнасць страхавога стажу з выплатай унёскаў – 20 гадоў.
Для таго, каб атрымаць 1 год страхавога стажу, унёскі на пенсійнае страхаванне павінны быць выплачаны ў памеры 29% ад 12 мінімальных заробкаў (МЗП) за год.
Дадатковыя ўнёскі выплачваюцца не пазней 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным.
Пры гэтым абавязковыя страхавыя ўнёскі за 2024 год выплачваюцца не пазней 30 верасня 2025 г.
Сума унёскаў для добраахвотнага дадатковага плацяжу даступная у «Асабістым кабінеце фізічнай асобы» на партале Фонду, а таксама ў сістэме разлікаў «АРІП» → ФСАН → Віцебская вобласць → раённы аддзел (сектар) ФСАН → Унёскі ў ФСАН фіз. асоб за сябе → Ваш УНПФ (9 лічбаў)).
Даведацца свой УНПФ можна на партале Фонду ў раздзеле Е-Сэрвісы.
Па пытаннях наладкі працоўнага месца для ўваходу ў асабісты кабінет можна звяртацца па тэлефоне 8 740 740 90 20 (з 09.00 да 18.00).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раённым аддзеле Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік.