Дадатковы адбор Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» адбудзецца ў Віцебску 13 мая
Як паведамляе тэлеграм-канал ”Віцебская вобласць. Афіцыйна“ 13 мая 2023 года а 11.00 на базе ДУ ”Цэнтр культуры ”Віцебск“ (вул.Маякоўскага, 1) на просьбы дзяўчат, зацікаўленых ва ўдзеле ў XIII Нацыянальным конкурсе прыгажосці ”Міс Беларусь“, але не меўшых магчымасці прыняць удзел у раней праведзеных кастынгах, пройдзе дадатковы адбор.
Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты:
якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы);
ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў уключна на дату правядзення фіналу;
якія маюць рост не ніжэйшы за 172 см;
якія ніколі не былі ў шлюбе;
якія не маюць дзяцей.
Удзельніцам дадатковага адбору пры сабе неабходна мець пашпарт, абцягваючае адзенне, абутак на высокім абцасе, купальнік, гумку для валасоў, дапускаецца мінімум касметыкі.
Рэгістрацыя працуе з 10.00.