Дарагія работнікі і ветэраны падатковай службы! Сёння віншаванні для вас!
Паважаныя работнікі і ветэраны працы падатковых органаў Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Сёння падатковая служба з'яўляецца надзейным звяном складанага дзяржаўнага механізму, які выконвае адказную задачу па забеспячэнні фінансава-эканамічнай стабільнасці ўсёй нашай краіны. Важны ўклад у гэты важны і напружаны працэс робяць супрацоўнікі Бешанковіцкай падатковай службы.
Дарагія сябры! Дзякуючы вашай працы расце дабрабыт насельніцтва вобласці, вы пастаянна ўдасканальваеце сваю дзейнасць, прымяняеце сучасныя тэхналогіі, што дазваляе падаткаплацельшчыкам з камфортам і меншымі стратамі часу выконваць свой грамадзянскі абавязак. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у працы!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў