Да датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі пачалося

Досрочное голосование на выборах Президента Беларуси началось
Завіталі на Раманаўскі ўчастак №1 у Бешанковічах. Да старту галасавання старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Аляксандр Мацэвіч апячатаў скрыню для галасавання. Роўна ў 12 гадзін участак адкрыўся.

Характэрна, што сярод тых, хто прыйшоў да адкрыцця ўчастка, быў наш зямляк Міхаіл Курмель, які галасуе ўпершыню.

"Я ўпершыню прыйшоў на выбары! Менавіта ў самы першы дзень датэрміновага галасавання, — расказаў Міхаіл. — Лічу, што гэта мой грамадзянскі абавязак! Хачу зрабіць выбар за мірнае жыццё, моцную і квітнеючую Беларусь!"

Выразна пазначыла сваю пазіцыю жыхарка райцэнтра Клара Аляксееўна Распорская:

"Аддаю свой голас за мірнае і спакойнае жыццё! За каго буду галасаваць, не хаваю: вядома, за Аляксандра Рыгоравіча!
На выбары заўсёды прыходжу ў першы дзень датэрміновага галасавання. Гэта ўжо традыцыя. На ўчастак зазіраю і ў асноўны дзень, паглядзець выставы, паслухаць выступленні артыстаў, пагутарыць з землякамі, парадавацца атмасферы. Бо гэта свята!"

Нагадаем, у перыяд датэрміновага галасавання — з 21 па 25 студзеня — участкі будуць працаваць з 12 да 19 гадзін.