Дастукацца да кожнага!
Ні для каго не сакрэт, што адным з прыярытэтных напрамкаў працы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прадухіленне НС, у сувязі з чым начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па НС Голец У.У. рэгулярна праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна, выступае на камісіях і пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта, удзельнічае ў рэйдавых мерапрыемствах па праверцы жылога сектара.
На гэтым тыдні Віталь Валер'евіч выступіў перад працоўным калектывам Бешанковіцкай племстанцыі, а таксама на пасяджэнні выязной камісіі па справах непаўналетніх, якая праходзіла ў а.г.Улла. У ходзе выступлення галоўны ратавальнік раёна не толькі прыводзіў сухія лічбы статыстыкі, але і на прыкладах з жыцця распавядаў правілы карыстання печамі, неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Не засталася без увагі праблема правільнай эксплуатацыі электрапрыбораў і электраабсталявання, а таксама распавёў пра мабільны дадатак МНС «Дапамога побач». У завяршэнні выступленняў Віталь Валер'евіч не толькі адказаў на пытанні, якія цікавяць грамадзян, але і ўручыў кожнаму брашуру «Неапалімая купала».