ДСТ №1 г. Віцебска плануе інвеставаць у СУП «Вядзерава» каля 1 мільёна рублёў

ДСТ №1 г. Витебска планирует инвестировать в СУП «Вядерево» порядка 1 миллиона рублей

2 лютага 2026

ДРБУ №1 г. Віцебска плануе інвеставаць у СВК «Вядзерава» каля 1 мільёна рублёў

Перспектывы развіцця СВК «Вядзерава» з кіраўніцтвам ДРБУ №1 г. Віцебска абмеркавала кіраўніца раёна Галіна Унуковіч. На сустрэчу прыехалі выканаючы абавязкі дырэктара ДРБУ №1 Юрый Бараноўскі, намеснік дырэктара па будаўніцтве Уладзімір Старацітара і кіраўнік гаспадаркі Васіль Беразко.

Удзельнікі разгледзелі шэраг ключавых пытанняў, якія тычацца паляпшэння эфектыўнасці вытворчасці і інфраструктуры гаспадаркі. Вызначаны асноўныя напрамкі развіцця.

Адна з прыярытэтных задач — захаванне маладняку. Для гэтага плануецца перагледзець тэхналогію догляду і кармлення жывёл, палепшыць умовы ўтрымання цялят. Сёлета, напрыклад, у «Вядзераве» будуць узведзены два памяшканні для дарошчвання маладняку (па 200 галоў у кожным).

Для павышэння прадукцыйнасці працы і зніжэння затрат кіраўніцтва ДРБУ №1 разглядае магчымасць набыцця неабходнай для гаспадаркі сельгас­тэхнікі. Гэта дазволіць значна паскорыць працэсы апрацоўкі зямлі і павысіць якасць выконваемых работ.

Прадметам абмеркавання стала і пытанне пашырэння зямельнага фонду сельгас­прадпрыемства. Прапрацоўваюцца варыянты выдзялення дадатковых плошчаў для павелічэння пасяўных тэрыторый.

Усяго ў 2026 годзе ДРБУ №1 плануе інвеставаць у СВК «Вядзерава» каля 1 мільёна рублёў.

Сустрэча прадэманстравала гатоўнасць усіх зацікаўленых актыўна супрацоўнічаць і сумесна вырашаць задачы, што стаяць перад гаспадаркай.

Рэалізацыя намечаных планаў дазволіць істотна ўмацаваць пазіцыі СВК «Вядзярава» на рынку сельскагаспадарчай прадукцыі рэгіёна і забяспечыць устойлівае развіццё прадпрыемства на доўгатэрміновую перспектыву.

"Зара"