Двое дзяцей ледзь не патанулі ў тэхнічным вадаёме. На дапамогу прыйшлі відавочцы

Здарэнне адбылося ў Салігорску ўдзень 11 верасня. Двое дзяцей гулялі ў двары, а потым вырашылі пайсці да вадаёма. Хлопчык захацеў выкупацца, але пры спробе выбрацца з вады, паслізнуўся і пачаў тануць. «Дзяўчынка спрабавала яго выратаваць і сама пачала тануць», — паведамілі ў МНС.
Першай, хто тануў, дзіця заўважыла жанчына.
— Праязджаючы каля гэтага вадаёма, я ўбачыла, як нехта тоне. Пад'ехала на ровары, зразумела, што адна выцягнуць дзіця не змагу, паклікала мужчыну і выклікала МНС, — расказала відавочца.
На дапамогу прыйшоў хлопец, які змог выцягнуць дзіця з вады. Выратаваная дзяўчынка расказала, што плавала не адна і спрабавала дапамагчы сябру выбрацца, але ён застаўся пад вадой. Дзякуючы намаганням двух чалавек хлопчыка таксама ўдалося выратаваць. Да прыезду хуткай дзіцяці аказвалі рэанімацыйную дапамогу: непрамы масаж сэрца і штучную вентыляцыю лёгкіх.
Дзяцей даставілі ў бальніцу.
МНС нагадвае:
Не выпускайце з-пад увагі дзяцей, якія гуляюць каля вадаёмаў. Лепш за ўсё, калі дзіця будзе гуляць ля вады з дарослымі. Толькі так можна быць упэўненым у яго бяспецы. Калі вы не ўдзельнічаеце ў гульнях, сачыце, каб дзіця было ў межах вашай бачнасці.