Адзіны дзень бяспекі

У цэнтральным парку гарадскога пасёлка Бешанковічы Адзіны дзень бяспекі прайшоў маштабна і вельмі весела. Работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікі міліцыі, дзяржэнергагазнагляду, службы газу, дзяржінспекцыі на тэматычных навучальных пляцоўках нагадалі прысутным аб правілах бяспекі жыццядзейнасці ў гульнявой форме і конкурсных праграмах.

Усе ахвотныя змаглі прымерыць баявое адзенне, азнаёміцца з тэхнікай і абсталяваннем і, вядома, пасядзець за рулём сапраўднай баявой машыны ратавальнікаў. Самыя актыўныя атрымалі тэматычныя падарункі, буклеты і памяткі аб бяспецы ад ратавальнікаў.

Таксама ва ўсіх установах адукацыі, у цэнтральнай раённай бальніцы, аддзяленні кругласутачнага знаходжання людзей Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшлі адпрацоўкі планаў эвакуацыі.