Адзіны дзень бяспекі. Бешанковічы.

Галоўная задача ратавальнікаў – папярэдзіць бяду, а калі пазбегнуць пажару не ўдалося – то навучыць грамадзян дзейнічаць максімальна правільна, каб мінімізаваць наступствы.
У межах правядзення рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мядзел Кірыл Пятровіч правёў сустрэчы з жыхарамі вёсак Малыя Паўлавічы, Гарадзец і Забелле Бешанковіцкага раёна.
Супрацоўнік МНС праінфармаваў прысутных аб пажарах і надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся ў вобласці, раёне ў бягучым годзе і іх наступствах. Растлумачылі, што асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя надзвычайныя здарэнні – вынік бестурботнасці і занядбання правілаў бяспекі.
У завяршэнні выступлення Кірыл Пятровіч нагадаў прысутным пра важную і карысную прыладу – аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які прыйдзе на дапамогу ў любы час сутак.