Адзіны дзень інфармавання з прадстаўнікамі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС
Сёння ў актавай зале Бешанковіцкага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №110 адбыўся адзіны дзень інфармавання з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Піліпенкі і Дзмітрыя Козыраўскага.
Адной з тэм для абмеркавання былі ўнесеныя змены ў правілы дарожнага руху, якія ўступаюць у сілу восенню гэтага года. Для таго, каб падрабязна і даступна растлумачыць інфармацыю, на сустрэчу з асабовым складам Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў запрошаны старшы дзяржаўны аўтамабільны інспектар аддзялення ДАІ Бешанковіцкага РАУС Юрый Раманаў. Юрый Мікалаевіч у сваім звароце да ратавальнікаў не толькі расказаў пра ўсе ўнесеныя змены, але і завастрыў увагу ратавальнікаў на адказнасці, якая наступае пры парушэнні правілаў дарожнага руху, расказаў пра маючую адбыцца акцыю «Увага – дзеці!».
Прадстаўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС у сваю чаргу завастрылі ўвагу прысутных на персанальнай адказнасці за сваё жыццё і здароўе ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, як кіроўцаў, так і пешаходаў.
Падсумаваць сустрэчу з Бешанковіцкімі ратавальнікамі дапамог відэаролік, падрыхтаваны Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, у якім апісваюцца ўсе найважнейшыя падзеі ў жыцці краіны і міністэрства.