Адзіны дзень інфармавання па тэме «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры» прайшоў у Бешанковічах

Единый день информирования по теме «Современные подходы к развитию регионов: от экономики до социальной инфраструктуры» прошел в Бешенковичах

20 сакавіка 2026

Адзіны дзень інфармавання па тэме «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры» прайшоў у Бешанковічах

Адзіны дзень інфармавання па тэме «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры» прайшоў 19 сакавіка ў Бешанковічах.

Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп правялі сустрэчы ў працоўных калектывах устаноў і прадпрыемстваў гарпасёлка і раёна, гутарылі з насельніцтвам сельсаветаў. Гэта быў канструктыўны дыялог, падчас якога бяшанковічы змогуць не толькі даведацца аб планах развіцця краіны, але і задаць хвалюючыя іх пытанні. Курс на моцныя рэгіёны і якасць жыцця абмеркавалі, напрыклад, ва ўстановах адукацыі, ЦРБ, ТАА «Бель Бімба плюс», ПМС, Бачейкаўскім сельсавеце…

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ключавыя прыярытэты бягучай пяцігодкі, сярод якіх — стварэнне камфортнага асяроддзя ў малых гарадах і на вёсцы, падтрымка аграпрамысловага комплексу і рэалізацыя ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект». Асаблівы акцэнт сустрэч зроблены таксама на сацыяльных гарантыях: даступнасці медыцынскай дапамогі, адукацыі, будаўніцтве жылля і стане дарог. Бо моцныя рэгіёны – гэта не толькі эканоміка, але і клопат аб людзях.

Забеспячэнне комплекснага развіцця рэгіёнаў з'яўляецца адной з асноўных задач унутранай палітыкі нашай краіны. А шчырая праца кожнага з нас на сваім працоўным месцы фарміруе светлую будучыню краіны і росквіт асобна ўзятага рэгіёну.

"Зара"