Адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Единый день приема граждан членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

3 лютага 2026

Адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

4 лютага 2026 г. у Віцебскай вобласці адбудзецца адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.

Прыёмы правядуць:

Старшыня Савета Рэспублікі Качанава Наталля Іванаўна — з 11.00 у Бегамльскім сельвыканкаме Докшыцкага раёна (г.п. Бегамль, вул. Савецкая, д. 14; прыём па папярэднім запісе з 30 студзеня па тэлефонах: 8 (017) 222-66-94, 8 (017) 327-28-91);

старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алейнік Сяргей Фёдаравіч — з 11.00 у Лепельскім райвыканкаме (г. Лепель, вул. Ленінская, д. 6);

старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Брадоў Раман Паўлавіч — з 11.00 у Сянненскім райвыканкаме (г. Сянно, вул. К.Маркса, д. 2);

старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Заяц Леанід Канстанцінавіч  — з 11.00 у Пастаўскім райвыканкаме (г. Паставы, пл. Леніна, д. 25);

старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Паўлючэнка Наталля Віктараўна — з 11.00 ва Ушацкім райвыканкаме (г.п. Ушачы, вул. Ленінская, д. 12);

намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» Васільеў Аляксей Аляксандравіч — з 11.00 у Глыбокскім райвыканкаме (г. Глыбокае, вул. Леніна, д. 42);

намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, намеснік дырэктара па развіцці СТАА «Контэ Спа» Байко Валянцін Валянцінавіч — з 11.00 у Шаркаўшчынскім райвыканкаме (г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, д. 15);

намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч — з 11.00 у Бешанковіцкім райвыканкаме (г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, д. 13);

намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Леўковіч Ірына Пятроўна — з 11.00 у Гарадоцкім райвыканкаме (г. Гарадок, вул. Пралетарская, д. 2);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Лапіцкі Глеб Аляксандравіч — з 10.00 у Талачынскім райвыканкаме (г. Талачын, вул. Леніна, д. 1);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканатворчасці і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар РДУПП «Конус» РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» Жамойда Андрэй Пятровіч — з 12.00 у Чашніцкім райвыканкаме (г. Чашнікі, вул. Савецкая, д. 44);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Захарчук Дзмітрый Іванавіч — з 11.00 у Браслаўскім райвыканкаме (г. Браслаў, вул. Савецкая, д. 119);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Красоўская Тамара Пятроўна — з 11.00 у Полацкім райвыканкаме (г. Полацк, вул. Талстога, д. 6);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама Ільіна Марына Аляксандраўна — з 11.00 у Аршанскім райвыканкаме (г. Орша, вул. Аляксандра Астроўскага, д. 2);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўны ўрач УЗ «Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны цэнтр» Кандратовіч Віктар Аляксандравіч — з 11.00 у Дубровенскім райвыканкаме (г. Дуброўна, вул. Камсамольская, д. 18);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Кіраванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Максімчук Аляксандр Аляксандравіч — з 10.00 у Віцебскім гарвыканкаме (г. Віцебск, вул. Леніна, д. 32);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Марковіч Наталля Мікалаеўна — з 10.00 у Міёрскім райвыканкаме (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д. 17);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, начальнік установы «Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» Мялешкін Сяргей Мікалаевіч — з 8.00 да 10.00 у Шумілінскім райвыканкаме (г.п. Шуміліна, вул. Кароткіна, д. 10);  

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральны дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш» Сідараў Андрэй Аляксандравіч — з 11.00 у Верхнядзвінскім райвыканкаме (г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, д. 1);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно» Сіроцін Канстанцін Мікалаевіч — з 11.00 у Лёзненскім райвыканкаме (г.п. Лёзна, вул. Леніна, д. 79/2);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, начальнік Аршанскага вагоннага дэпо транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Ціхаміраў Барыс Барысавіч — з 10.00 у Расонскім райвыканкаме (г.п. Расоны, вул. Савецкая, д. 4).