Эфектыўнасць дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый Віцебскай вобласці па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх фактараў стала прадметам абмеркавання на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў і ўстаноў вобласці і рэгіёнаў, а таксама пракуроры гарадоў і раёнаў, Віцебскі транспартны пракурор. На нарадзе было адзначана, што дзяржаўнымі і праваахоўнымі ведамствамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, іншымі суб'ектамі прафілактыкі вобласці прымаюцца арганізацыйна-практычныя меры, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый і гібелі людзей. 
     У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў і ўстаноў вобласці і рэгіёнаў, а таксама пракуроры гарадоў і раёнаў, Віцебскі транспартны пракурор. На нарадзе было адзначана, што дзяржаўнымі і праваахоўнымі ведамствамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, іншымі суб'ектамі прафілактыкі вобласці прымаюцца арганізацыйна-практычныя меры, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый і гібелі людзей. 
   За апошнія 5 гадоў на тэрыторыі вобласці знізілася колькасць загінулых у дарожна-транспартных здарэннях, на пажарах, у выніку ўтапленняў і няшчасных выпадкаў, а таксама скарацілася колькасць наўмысных пазбаўленняў жыцця грамадзян. Разам з тым, пытанні аховы жыцця і здароўя насельніцтва па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі. У мінулым годзе ад знешніх прычын памерла 1172 чалавекі. 
     Найбольшая колькасць грамадзян загінула ў выніку пажараў, атручванняў алкагольнымі напоямі, самагубстваў, дарожна-транспартных здарэнняў. Пры гэтым па-ранейшаму актуальная праблема злоўжывання спіртнымі напоямі, якая ў большасці выпадкаў стала асноўнай прычынай гібелі людзей на пажарах, у выніку суіцыдаў, дарожна-транспартных здарэнняў, утапленняў.  
    П'янства і алкагалізм, незанятасць грамадска-карыснай працай, бытавое неўладкаванне застаюцца асноўнымі прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць асобы, у першую чаргу на сямейна-бытавой глебе. Немалаважнай з'яўляецца праблема выяўлення сямейных скандалістаў, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, а таксама наступныя распрацоўка і прымяненне да іх мер прафілактычнага ўздзеяння. Парушэнні ў сферы забеспячэння працоўнай дысцыпліны і аховы працы часта становяцца прычынамі вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў. Немалаважнай з'яўляецца праблема гібелі дзяцей ад знешніх прычын. 
    У 2017 годзе ў вобласці ад рознага роду знешніх фактараў загінула 27 дзяцей, у бягучым годзе ўжо - 4 дзіцяці. Няшчасным выпадкам з гібеллю непаўналетніх нараўне з неналежным выкананнем бацькамі сваіх абавязкаў па кантролі за паводзінамі дзяцей, спрыяе ў шэрагу выпадкаў фармальны падыход суб'ектаў гаспадарання, органаў мясцовай улады і кіравання да выканання патрабаванняў заканадаўства аб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны. 
   Патрабуе ўзмацнення работа ўстаноў адукацыі па папярэджанні суіцыдальных паводзін падлеткаў. У мэтах павышэння асабістай адказнасці бацькоў за сваіх дзяцей неабходна больш актыўна праводзіць растлумачальную работу і навучанне асновам бяспекі жыццядзейнасці. 
   Па выніках нарады прынята рашэнне, накіраванае на павышэнне эфектыўнасці работы зацікаўленых ведамстваў па пытаннях папярэджання гібелі грамадзян ад знешніх прычын з замацаваннем адказных выканаўцаў. 
 Начальнік арганізацыйна- кантрольнага аддзела пракуратуры вобласці Таццяна Лісоўская