Сёння ў Бешанковічах адкрылі экалагічную сцежку «Ляснымі тайнамі»
Новы турыстычны аб'ект створаны ў рамках ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у Год добраўпарадкавання.
Увасаблялі праект у жыццё прадстаўнікі Бешанковіцкага лясгаса, турыстычнага інфармацыйнага цэнтра і райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Удзел у урачыстасці прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, кіраўнік раёна Галіна Унуковіч, члены школьнага лясніцтва СШ №2 гарпасёлка, удзельнікі велапрабегу, прымеркаванага да Дня без аўтамабіля.
Ганаровыя госці падзякавалі ўсіх, хто датычны да стварэння сцежкі, адзначыўшы, што ў свеце, дзе столькі выклікаў і катастроф, мы больш павінны звяртаць увагу на тое, што нас акружае, берагчы прыроду для нашых нашчадкаў.
Экалагічная сцежка "Ляснымі тайнамі" — гэта пешы турыстычны маршрут працягласцю 5,3 км.
Падрабязнасці чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Зары".