Бешанковіцкі раён
Бешанковіцкі раён размяшчаецца ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласці і займае плошчу ў 1,4 тыс. км2. Мяжуе з Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім і Сенненскім раёнамі. У склад раёна ўваходзяць 240 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна дзеліцца на 7 сельсаветаў. Раённы цэнтр – пасёлак гарадскога тыпу Бешанковічы з насельніцтвам 6,6 тыс. чал. Знаходзіцца на адлегласці 51 км на захад ад горада Віцебска.
Праз раён цячэ рака Заходняя Дзвіна і яе прытокі Ула са Свечанкай, Крывінка з Бярозкай. У раёне налічваецца больш за 50 азёр. Найбуйнейшыя – Саро, Белае, Астравенскае.
Да паслуг турыстаў у Бешанковічах маецца гасцініца ВВК ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» (вул. Камуністычная, 22, 34 койка-месцы).
Тэл.: 8-02131-6-40-36, 6-47-42
Сайт:
besh-gkh.by
Эл.пошта:
kommunalnikbesh@yandex.by
Дом адпачынку «Сярэбраны ручай» размешчаны на беразе возера Бароўно, у сасновым бары, у экалагічна чыстым раёне Беларусі.
Да паслуг гасцей: пражыванне ў нумарах класа Стандарт +, або асобным Люксе ці Апартаментах; SPA-комплекс касметычных працэдур для твару і цела (догляды, маскі, абкручванні).
У кожным нумары ёсць усе неабходныя прадметы для паўнавартаснага адпачынку ў новым сучасным гасцінічным комплексе.
На тэрыторыі дома адпачынку ёсць дзіцячая гульнявая пляцоўка, фантан, міні-трэнажорная зала, кафэ-бар, рускі більярд, крыты басейн з падагрэвам, фінская сауна, руская лазня з купеллю крынічнай вады.
Зона для барбекю: альтанкі з мангалам, крыты шацёр на беразе возера, драўляная летняя веранда.
Выдатна добраўпарадкаваная набярэжная з уласным пляжам, маршрут для пешых і веласіпедных прагулак летам і лыжных - зімой, арганізаваны пракат катамаранаў і іншага спартыўнага інвентара. Магчымасць арганізацыі конных прагулак за тэрыторыяй дома адпачынку.
Умяшчальнасць – 80 койка-месцаў.
Тэл.: +375 33 321 76 97 (кругласутачна)
Сайт: silver-spring.by
Эл.пошта:
s-rodnik@bk.ru
Адрас: Бешанковіцкі р-н, в. Крупеніна.
База адпачынку «Крупеніна» з'яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ «Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра». Размяшчаецца комплекс на беразе маляўнічага возера Бароўно ў асяроддзі саснова-лісцевага лесу, што за 30 км ад Віцебска, у Бешанковіцкім раёне. Побач (1,7 км) праходзіць буйная аўтамабільная траса Мінск-Віцебск.
Гасцінічны комплекс можа прапанаваць гасцям размясціцца ў корпусе, дзе ёсць як стандартныя двухмесныя і трохмесныя, так і двухмесныя нумары класа «люкс». Умяшчальнасць – 40 койка-месцаў.
Таксама на тэрыторыі комплексу размешчаны двухпавярховыя катэджы на 5 і 10 асноўных месцаў.
Пералік прапанаваных паслуг:
-кругласутачны прыём і размяшчэнне гасцей;
-кругласутачная ахова;
-аўтастаянка;
-паслугі кафэ і бара з караоке;
-дастаўка заказу ў нумар;
- більярд;
-мангалы;
-тэнісны корт, настольны тэніс;
-валейбольная, баскетбольная пляцоўкі;
- пракат веласіпедаў, катамаранаў і лодак; у зімовы перыяд-лыж;
-сауна з басейнам (у катэджах);
-арэнда канферэнц-залы;
-бесправадны інтэрнэт Wi-Fi у холе галоўнага корпуса.
Асаблівая старонка ў гісторыі ГК «Крупеніна» адведзена самаму знакамітаму беларускаму фестывалю — Міжнароднаму фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У гарачыя ліпеньскія дні тут адпачываюць многія госці свята. Мінулае комплексу багата знамянальнымі падзеямі. Так у 2001 годзе на яго тэрыторыі адбылася сустрэча прэзідэнтаў трох славянскіх дзяржаў — Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Леаніда Кучмы. Адпачывалі ў Крупеніна Жарэс Алфёраў, Ала Пугачова, Сафія Ратару, Уладзімір Жырыноўскі.
Тэл: +375 29 717 44 80
+375 29 619 80 60 (кругласутачна)
Сайт:
www.vodc.vitebsk.by
эл.пошта:
GK_KRUPENINO@Mail.ru
Паляўнічы домік знаходзіцца за 12 кіламетраў ад гарадскога пасёлка і належыць ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас». У доме 4 пакоі, 8 спальных месцаў, арганізавана гарачае водазабеспячэнне. Паляўнічай гаспадаркай арганізавана паляванне на кабана, лася, казулю, аленя. Размешчаны па адрасе: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, в. Пяцігорск.
Тэл: +375 (2131) 6-01-83.
Сайт:
www.forestlife.by
Паслугі па арганізацыі палявання прапануе Бешанковіцкая РАС «РДГА «БТПР» (г. Бешанковічы, вул. Хараборкіна, 13д.)
Тэл: +375 (2131) 6-39-35
Сайт:
www.rgooboor.by
На тэрыторыі раёна дзейнічае 9 аграэкасядзіб. Ёсць магчымасць пакатацца на конях і пакаштаваць стравы беларускай кухні. Правесці час на свежым паветры і з карысцю для здароўя. У наяўнасці лазні, магчымасць парыбачыць, мангалы для шашлыкоў, капцільні і мн. інш.
Усю інфармацыю можна даведацца на сайце:
fskdvina.schools.by ці па тэлефоне 8 (02131) 6-05-34.
Пакаштаваць стравы беларускай кухні турысты могуць у рэстаране «Спадарожнік», які мае 140 пасадачных месцаў (г.п. Бешанковічы), бістро «Рандэву» (г.п. Бешанковічы), кафэ «Манга» (г.п. Бешанковічы), прыдарожным кафэ «Зубр» (223 км шашы Віцебск-Мінск), кафэ (б/а «Крупеніна»), у бары аграгарадка Вярхоўе, кафетэрыі «Ульянка» аграгарадка Ула.
На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна маюцца спартыўныя аб'екты:
Працуе гарадскі стадыён, на якім размешчаны бегавыя дарожкі, пляцоўка для футбола і міні-футбола, у зімовы час функцыянуе пракат канькоў і лыж.
ДУ па фізічнай культуры і спорце «Бешанковіцкі ФСК «Дзвіна» (г.п. Бешанковічы, вул. Чарняхоўскага, 29).
Паслугі: арэнда спартыўнай залы, трэнажорная зала, фітнес, настольны тэніс, саўна.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце fskdvina.schools.by або па тэлефоне 8 (02131)
6-05-34. Эл. пошта:
behenkovichi-sport@mail.ru
СУСУ «Бешанковіцкая «ГДЮСШ» (г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 24а). Эл. пошта:
beshenk_sport_school94@mail.ru
Паслугі: арэнда гульнявой залы, трэнажорная зала, настольны тэніс, саўна, більярд, наведванне барцоўскай залы.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце:
dush-beshenkovichi.schools.by
або па тэлефоне 8 (02131) 6-46-87.
Вярхоўскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс (агр. Вярхоўе, вул. Савецкая, 35а).
Паслугі: арэнда спартыўнай залы, трэнажорная зала, настольны тэніс.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце:
fskdvina.schools.by
або па тэлефоне 8 (02131) 6-05-34.
Даведацца пра мінулае краю дапамагаюць помнікі археалогіі, гісторыі і культуры. На тэрыторыі раёна знаходзіцца некалькі стаянак першабытнага чалавека. Падчас раскопак там выяўлена шмат твораў першабытнага, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: фрагменты посуду, керамікі, упрыгажэнні з прасвідраваных зубоў жывёл, трубчастыя каралі, бурштынавыя гузікі і кольцы, выразаныя з дрэва, рогі, зубы жывёл; антрапаморфныя і зааморфныя выявы невялікіх памераў (у сярэднім 5-10 см); статуэткі лася, змеі, птушыных галовак і вадаплаўных птушак, драўляная галоўка мужчыны.
Матэрыялы знаходак захоўваюцца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі і Музеі старажытна-беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і культуры.
|
У раёне захаваліся таксама помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва. Палац Храптовіча, у якім спыняліся Напалеон і Аляксандр I. Будаўніцтва будынка пачалі яшчэ прадстаўнікі вядомага роду Агінскіх у 1770-я гады, але скончана яно было ўжо пры Храптовічы, які некалькі змяніў першапачатковы праект. Палац у стылі ранняга класіцызму ў цэлым меў традыцыйны выгляд: П-падобны будынак, з некалькі высунутым наперад цэнтральным двухпавярховым корпусам і бакавымі аднапавярховымі флігелямі пад высокім дахам. Ажурны чыгунны балкон у стылі ампір на другім паверсе нагадвае пра былую пышнасць будынка. Рэшткі цудоўнага «англа-французскага парку», разбітага вакол палаца яшчэ ў XVIII ст., з'яўляюцца гонарам Бешанковічаў і ў цяперашні час. Часткова захаваліся ліпавая, таполевая, дубовая алеі. Яшчэ нядаўна здзіўляў турыстаў велізарны дуб-велікан, у цені якога, паводле падання, Напалеон пазіраваў мастаку ў спякотныя ліпеньскія дні 1812 года. Упрыгожваннем парку з'яўляюцца таксама дзве сажалкі з экзатычнымі раслінамі.
4 культавыя аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі раёна, уключаны ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Царква св. Іллі (1866-1870-я гады)
Пабудавана з цэглы ў 1870 г. на месцы храма XV ст. Будынак у формах псеўдарускага дойлідства, з'яўляецца помнікам архітэктуры XIX ст. Царква захавалася добра і з'яўляецца вышыннай дамінантай у панараме горада з боку процілеглага берага Дзвіны. Пяць шарападобных завяршэнняў царквы ўтвараюць цікавую сілуэтную кампазіцыю. Храм упрыгожаны трохлопасцевымі аркамі, філёнгамі, нішамі, пілястрамі. У царкве ўстаноўлены новы драўляны іканастас.
Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца ў в. Дабрыгоры. Царква пабудавана з брусоў у другой палове XIX ст., звонку абшыта дошкамі. Храм – помнік народнага дойлідства з элементамі класіцызму.
Храм Святой Жываначальнай Тройцы ў в. Астроўна пабудаваны з каменя ў XVI ст. У 1860 годзе прыбудавана алтарная частка з усходняга боку, дзе раней размяшчаўся галоўны ўваход.
Праведзенае даследаванне сцен храма, таўшчыня якіх складае больш за паўтара метра, паказала, што ў іх сустракаюцца розныя тыпы цагляных муровак: гатычная, рэнесансная і тычковая.
Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Слабодка пабудаваны з цэглы ў пачатку XX стагоддзя. Мае рысы неарускага стылю. Крыжападобны ў плане, уключае высокі кубічны цэнтральны аб'ём, па чатырох баках якога размешчаны прамавугольныя ў плане алтарныя апсіды. Да тарца бабінца прымыкае высокая званіца. Побач з храмам размешчаны могілкі. Тут знаходзяцца два ўнікальныя каменныя крыжы, якія выступаюць з зямлі.
|
Ураджэнцам бешанковіцкай зямлі, а менавіта – вёскі Хоціна, быў Герой Савецкага Саюза генерал-маёр Л.М.Даватар. Яго называюць адным з апошніх легендарных камандзіраў у гісторыі кавалерыі. Перад кавалерыйскай групай Даватара гітлераўцы адчувалі сапраўдны страх. У частках вермахта нават хадзілі чуткі, што па іх тылах лютуюць некалькі дзясяткаў тысяч казакоў. На справе вершнікаў было тры тысячы. У першыя дні контрнаступлення ў верасні-кастрычніку 1941 года коннікі Даватара насмерць стаялі ля сцен Масквы. Для іх разгрому немцы стварылі спецыяльную ваенную групу, якая не мела поспеху. Роднае сяло Даватара фашысты спалілі, а за галаву самога генерала прызначылі ўзнагароду ў 100 тысяч рэйхсмарак. У 38 гадоў Даватар быў забіты кулямётнай чаргой падчас агляду пазіцый перад боем на рацэ Рузе.
|
Яўрэйскія могілкі знаходзяцца на ўсходняй ускраіне пасёлка, каля вуліцы Мічурына, і займаюць плошчу каля чатырох гектараў. Самы стары надмагільны камень на могілках з надпісам на іўрыце датуецца 1703 годам. Летам 2015-га частка могілак была расчышчана валанцёрамі, падняты дзясяткі паваленых і ўпалых помнікаў. Работы па аднаўленні адных з самых старых яўрэйскіх могілак Беларусі плануецца працягнуць.
|
Даведацца больш пра г.п. Бешанковічы і раён дапамагае гісторыка-краязнаўчы музей. Ён быў адкрыты для наведвальнікаў 25 чэрвеня 1979 года, у дзень 35-годдзя вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Размяшчаецца ў двухпавярховым цагляным будынку. Плошча экспазіцыйных залаў – 208,9 кв.м. Экспазіцыі музея прысвечаны археалогіі, этнаграфіі роднага краю, расказваюць пра памятныя падзеі раёна з часу яго першага летапіснага ўпамінання, наведванні г.п. Бешанковічы Пятром I, Напалеонам Банапартам і расійскім імператарам Аляксандрам I. Асаблівае месца займае дыярама бітвы ля в. Астроўна 13 ліпеня 1812 года. Гэта бітва згадваецца ў знакамітым рамане Л.М. Талстога «Вайна і мір». Некалькі залаў адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны на бешанковіцкай зямлі: абарончыя баі летам 1941 года, стварэнне падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый, зараджэнне партызанскага руху ў раёне і ўтварэнне партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь». У музеі ёсць экспазіцыі, прысвечаныя знакамітым землякам, нядаўна адкрыта новая экспазіцыя «Рэтрапакой».
Адрас: 211361, г.п. Бешанковічы, вул. Валадарскага, 6.
Тэл: +375 2131 6 01 96
Сайт:
www.beshenkovichi.museum.by