ЭКСКУРСІЯ Ў БЯРЭЗІНСКІ ЗАПОВЕДНІК

ЭКСКУРСИЯ В БЕРЕЗИНСКИЙ ЗАПОВЕДНИК

9 красавіка 2019

ЭКСКУРСІЯ Ў БЯРЭЗІНСКІ ЗАПОВЕДНІК

Добры настрой, згуртаваны калектыў! Калектыў Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях - дружны і вясёлы. Вядома, пры ліквідацыі любой НС ратавальнікі плячом да пляча дапамагаюць людзям у бядзе. Дружна яны і адпачываюць. Напрыклад, у мінулыя выхадныя ратавальнікі разам са сваімі сем'ямі адправіліся на экскурсію ў Бярэзінскі біясферны запаведнік. Група, якую ўзначальваў начальнік аддзела Галец Віталь Валер'евіч, наведала заалагічны музей і заапарк, пазнаёмілася з дзікімі жывёламі краіны, упершыню ўбачыла некалі чырванакніжнага зубра. А каб дзеці лепш даведаліся пра працу сваіх бацькоў і бліжэй пазнаёміліся з прафесіяй ратавальніка, была арганізавана экскурсія па пажарнай частцы і азнаямленне з пажарным абсталяваннем і інвентаром.