Экстрэмізм – найнебяспечнейшая з'ява сучаснага грамадства, якая стварае пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу, нацыянальнай бяспецы дзяржавы
Менавіта таму зацікаўленымі службамі, суб'ектамі прафілактыкі на пастаяннай аснове прымаюцца меры, накіраваныя на выяўленне і недапушчэнне такіх праяў.
У бягучым годзе на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна выяўлена тры правапарушэнні, прадугледжаныя артыкулам 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Дзеянні правапарушальнікаў выявіліся ў размяшчэнні і захоўванні ў сацыяльных сетках у сетцы Інтэрнэт інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спісэкстрэмісцкіх матэрыялаў. Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У сувязі з гэтым тлумачыцца, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі дзяржавы забараняецца распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць, а таксама выраб, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі. Часткай 1 артыкула 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за такія дзеянні прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, для індывідуальнага прадпрымальніка - ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, а для юрыдычнай асобы - ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь, ва ўсіх выпадках з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
За дзеянні, звязаныя з распраўсюджваннем інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна за выраб, выданне, захоўванне альбо перавозку з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыіу адпаведнасці з часткай 2 артыкула 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт, для індывідуальнага прадпрымальніка - накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь, а для юрыдычнай асобы - ад ста да пяцісот базавых велічынь, ва ўсіх выпадках з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў.
Заўвага: спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (http://mininform.gov.by/).
Пракурор Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч