Яшчэ раз пра бяспеку

Аграгарадок Ула, што ў Бешанковіцкім раёне, вядомы сваёй сумнай статыстыкай на ўсю краіну. У снежні 2021 года тут на пажары жылога дома загінулі тры чалавекі. Сёлета на пажары мужчына 1987 года нараджэння  атрымаў апёкі 90% цела і праз некалькі дзён сканаў ва ўстанове аховы здароўя. Прычыны вышэйназваных пажараў як пад капірку - алкаголь у спалучэнні з непатушанай цыгарэтай.

         На бягучых выхадных ратавальнікі Бешанковіцкага раёна вырашылі правесці маштабнае прафілактычнае мерапрыемства ў аграгарадку, каб абнавіць веды грамадзян аб правілах бяспекі жыццядзейнасці і нагадаць аб сумнай статыстыцы населенага пункта.

Да дадзенага пытання ратавальнікі вырашылі падысці комплексна. У першую чаргу ў аграгарадку былі вызначаны найбольш наведвальныя грамадскія месцы. Такімі аб'ектамі аказаліся тры гандлёвыя аб'екты, Ульскі дом культуры і паштовае аддзяленне. Тут актывісты Беларускага маладзёжнага грамадскага аб'яднання ратавальнікаў-пажарных – навучэнцы Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя імя Л.М.Даватара, абнавілі інфармацыю на інфармацыйных стэндах, уручылі наведвальнікам тэматычныя памяткі, а таксама пакінулі памяткі на інфармацыйных стойках. У самым папулярным краме аграгарадка разгарнуўся пост бяспекі. Тут інспектар сектара прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і узаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных

Даша Берастень нагадала прысутным аб правілах бяспекі ў жылых дамах і правілах паводзінаў у выпадку выяўлення пажару.

Адначасова з правядзеннем дадзенай работы ў аграгарадку пад кіраўніцтвам старшыні сельскага выканаўчага камітэта Генадзя Анашку працавала назіральная камісія. Адпрацоўка месцаў пражывання грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, стала прыярытэтным напрамкам работы камісіі. Таксама дадаткова правяралі бяспеку домаўладанняў грамадзян і праводзілі тлумачальныя гутаркі яшчэ 7 ратавальнікаў Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У ходзе абследавання домаўладанняў усіх грамадзян запрашалі на сельскі сход, які запланавалі на 13.00 у сельскім доме культуры як завяршальны этап прафілактычнага мерапрыемства.

У ходзе правядзення сельскага сходу грамадзян старшыня сельскага выканаўчага камітэта Генадзь Анашка, участковы інспектар РАУС пры Бешанковіцкім райвыканкаме Яўген Муха і намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Голуб падвялі вынікі абследавання домаўладанняў грамадзян, расказалі аб выяўленых недахопах у пытаннях пажарнай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці ў цэлым. Не абышлі бокам і пытанні бяспекі на вадаёмах раёна і вобласці. Тут статыстыка таксама не абнадзейвае. На вадаёмах вобласці з пачатку 2023 года патанула 10 чалавек. Надмерная самаўпэўнасць у уласным вопыце і адсутнасць сродкаў выратавання на вадзе – галоўны фактар рызыкі пры выхадзе на тонкі лёд у вясновы перыяд.

Жыхары аграгарадка актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, задавалі пытанні па правілах навядзення парадку на прыватных падворках і могілках, а таксама аб адказнасці за выпальванне сухой расліннасці.

У завяршэнне мерапрыемства ўсе прысутныя атрымалі тэматычныя памяткі і паабяцалі, што будуць уважлівей сачыць за пытаннямі бяспекі жыццядзейнасці.