Калі вы сталі ахвярай або сведкам хатняга гвалту, не чакайце трагедыі! Звяртайцеся ў міліцыю!

Если вы стали жертвой или свидетелем домашнего насилия, не ждите трагедии! Обращайтесь в милицию!

12 мая 2026

Прыцягнуць максімальную колькасць зацікаўленых у вырашэнні праблем, звязаных з хатнім гвалтам, - адна з задач прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту!», якая пройдзе ў Бешанковіцкім раёне з 11 па 17 мая.

Як паведамілі ў РАУС, у гэты перыяд супрацоўнікі міліцыі наведаюць сем'і, дзе фіксаваліся скандалы і дапускаўся хатні гвалт. Акрамя гэтага, будзе аказвацца кваліфікаваная дапамога пацярпелым, садзейнічанне ў працаўладкаванні непрацуючым асобам, якія дэбашыраць дома.

Асаблівая ўвага будзе нададзена грамадзянам, два і больш раз прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці ў стане алкагольнага ап'янення. Ад такой катэгорыі асоб часцей за ўсё пакутуюць іх блізкія.

Пра факты хатняга гвалту трэба неадкладна паведамляць у раённы аддзел міліцыі па тэлефонах 102, +37529 597-59-88.

"Зара"