Ёсць праблемы? 29 верасня пачынаюць працу прафсаюзныя прыёмныя

Рэспубліканскія прававыя прыёмы – адна з формаў прафсаюзнай работы, якая найбольш запатрабавана ў працоўных. Варта адзначыць, што правядзенне прафсаюзных прававых прыёмаў грамадзян дазваляе больш аператыўна вырашаць праблемы тых, хто звярнуўся. Камусьці дастаткова кансультацыі, з кімсьці з грамадзян прафсаюзныя юрысты працягваюць працаваць пасля прыёму. Вельмі важна, што прадстаўнікі прафсаюзаў прама на месцы могуць абмеркаваць усе нюансы і прапрацаваць план далейшых дзеянняў па абароне правоў работнікаў. Як паказвае практыка, падчас прафсаюзных прыёмаў грамадзян большасць зваротаў датычацца працоўнай дзейнасці, прымянення жыллёвага заканадаўства і пытанняў пенсійнага забеспячэння.