Ёсць магчымасць аформіць падпіску на другое паўгоддзе на часопіс "Прамысловая бяспека".
Кожны з нас павінен цвёрда засвоіць, што часопіс "Прамысловая бяспека" - адзінае дзяржаўнае выданне ў рэспубліцы, дзе мы маем магчымасць пастаянна дзяліцца меркаваннем з чытацкай аўдыторыяй. Гэты часопіс у першую чаргу акцэнтуе ўвагу на існуючых праблемах і чым вышэй яго тыраж, тым большую колькасць людзей у краіне ведае аб нашай дзейнасці і спецыфіцы працы, аб той важнай інфармацыі, якую на месцах атрымліваюць спецыялісты па прамысловай бяспецы са старонак часопіса.
Таксама ў часопісе робіцца акцэнт на прафілактычны складнік большасці публікацый, паколькі яны ў першую чаргу накіраваны на забеспячэнне належнай арганізацыі прамысловай бяспекі, недапушчэння аварый і інцыдэнтаў. (Індэксы часопіса "Прамысловая бяспека: індывідуальная падпіска - 75004, ведамасны - 750042).
Намеснік начальніка ўпраўлення,
У.Н.Лойка