Філіял «Міжгародная сувязь» РУП «Белтэлекам» інфармуе
Філіял «Міжгародная сувязь» РУП «Белтэлекам» паведамляе, што ў рамках рэалізацыі «Графіка мерапрыемстваў па канверсіі радыёчастот 694-790 МГц і 790-862 МГц», зацверджанага Рашэннем Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, на радыёперадаючых станцыях РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы.
У адным частотным канале лічбавага тэлебачання ажыццяўляецца трансляцыя набору з некалькіх тэлевізійных праграм адначасова. Кожны такі набор называецца «мультыплекс». У маштабах краіны транслюецца тры мультыплексы, а менавіта:
1-ы мультыплекс уключае адкрытыя тэлевізійныя праграмы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расія-Беларусь», «НТБ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3»;
2-і мультыплекс уключае адкрытую (незакадаваную) праграму «Беларусь 5» і 18 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»);
3-і мультыплекс уключае 19 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага
вяшчання («Эфірная ZALA»).У некаторых раёнах лакальна ажыццяўляецца трансляцыя рэгіянальных мультыплексаў, арганізаваных мясцовымі тэлерадыёкампаніямі.
Для захавання магчымасці прагляду тэлевізійных праграм неабходна перанастроіць прыёмнае абсталяванне, што выкарыстоўваецца (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і г.п.) на новыя частотныя каналы ў адпаведнасці з прыведзенай ніжэй табліцай.
Табліца 1 - Звесткі аб змяненні частотных каналаў, радыётэлевізійных станцый, ахопліваемых раёнах і тэрмінах правядзення работ
|
№ п/п. |
Размяшчэнне радыётэлевізійнай перадаючай станцыі |
Ахопліваемыя раёны |
Мультыплекс |
Існуючы частотны канал (частата) |
Новы частотны канал (частата) |
Дата пераходу на новы частотны канал* |
|
снежань 2021 |
||||||
|
1 |
Віцебская вобласць, АРТПС Віцебск |
Віцебскі Бешанковіцкі Гарадоцкі Лёзненскі |
Рэгіянальны |
56 (754) |
41 (634) |
07.12.21 |
|
2 |
Віцебская вобласць, АРТПС Абухава |
Аршанскі Дубровенскі |
Рэгіянальны |
59 (778) |
23 (490) |
08.12.21 |
|
3 |
Мінская вобласць, АРТПС Крупскі |
Талачынскі |
3-і |
58 (770) |
30 (546) |
17.12.21 |
|
4 |
Віцебская вобласць, АРТПС Браслаў |
Браслаўскі Шаркаўшчынскі Мёрскі |
2-і |
53 (730) |
23 (490) |
21.12.21 |
|
5 |
Віцебская вобласць, АРТПС Бягомель |
Докшыцкі Лепельскі |
3-і |
50 (706) |
28 (530) |
21.12.21 |
|
6 |
Віцебская вобласць, АРТПС Ушачы |
Ушацкі Полацкі Глыбоцкі Лепельскі Бешанковіцкі Шумілінскі Міёрскі Докшыцкі |
3-і |
50 (706) |
28 (530) |
22.12.21 |
* дата пераходу на новы частотны канал можа быць зменена. За абнаўленнем інфармацыі сачыце на сайтах РУП «Белтэлекам».
Звяртаем увагу, што прыведзеныя вышэй змены частотных каналаў будуць ажыццяўляцца толькі ў сетцы эфірнага
наземнага лічбавага тэлебачання.Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123.
Даведачная інфармацыя:
Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайтах РУП «Белтэлекам» па наступных спасылках:
1-ы мультыплекс:https://www.beltelecom.by/business/tv/map-coverage-in-the-first-multiplex-in-the-dvb-t-standard
2-і мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata
3-і мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata
Рэгіянальнае ТВ https://www.beltelecom.by/business/tv/regional-digital-tv-broadcasting.
Просім паведаміць аб праводзімых РУП «Белтэлекам» мерапрыемствах па змяненні частотных каналаў адпаведныя раённыя выканаўчыя камітэты, а таксама давесці інфармацыю, пазначаную ў Дадатку, да насельніцтва праз СМІ, праз арганізацыі і прадпрыемствы раёнаў, аб'екты гандлю, установы аховы здароўя і іншыя сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.