Фізічным асобам, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы за сябе

     Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзеючым заканадаўствам фарміраванне працоўнага стажу для прызначэння пенсіі адбываецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду.

    Узносы за 2019 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, самазанятымі грамадзянамі павінны быць выплачаны не пазней 1 сакавіка 2020 года.

     Мінімальны памер узносаў пры ажыццяўленні дзейнасці увесь 2019 год складае:

- для ІП, натарыусаў, адвакатаў - 1 386 рублёў (Мінімальная заработная плата за 2019 год 330 рублёў * 12 месяцаў * 35%);

- для самазанятых фізічных асоб - 1 148,40 рублёў (Мінімальная заработная плата за 2019 год 330 рублёў * 12 месяцаў * 29%).

Перыяды ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці падлягаюць адлюстраванню ў дакументах персаніфікаванага ўліку – справаздачы па форме ПУ-3, прэдзвіначны тэрмін падачы якой у органы Фонду - не пазней 31 сакавіка 2020 года.

     Форму ПУ-3 можна спампаваць па спасылцы: http://portal2.ssf.gov.by/mainPage/software.html.

     Дакладны разлік сумы абавязковых страхавых узносаў, якая падлягае выплаце з улікам перыядаў ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці, можна правесці з дапамогай калькулятара, перайшоўшы па спасылцы: https://ssf.gov.by/ru/kalk_ip-ru/.

     Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі на ўлік.