Фізічным асобам, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы за сябе!
17 лютага 2025
Фізічным асобам, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы за сябе!
Бешанковіцкі раённы сектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзеючым заканадаўствам абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду за 2024 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі павінны быць выплачаны не пазней 1 сакавіка 2025 года.
Мінімальны памер узносаў пры ажыццяўленні дзейнасці ўвесь 2024 год складае:
- для ІП, натарыусаў, адвакатаў – 2 629,20 рублёў
(Мінімальная заработная плата 626 руб. * 12 месяцаў * 35%).
Абавязковыя страхавыя ўзносы не сплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі за перыяды неажыццяўлення ў справаздачным годзе дзейнасці з указаннем такіх перыядаў у дакументах персаніфікаванага ўліку – звярце па форме ПУ-3, прэдзельны тэрмін падазення якой у органы Фонду - не пазней 31 сакавіка 2025 года.
Форму ПУ-3 можна спампаваць па спасылцы: http://portal.ssf.gov.by/mainPage/important/software/.
Дакладны разлік сумы абавязковых страхавых узносаў, якая падлягае выплаце з улікам перыядаў ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці, можна правесці з дапамогай калькулятара, перайшоўшы па спасылцы: https://www.ssf.gov.by/ru/kalk_ip-ru/.
Таксама нагадваем, што з 1 кастрычніка 2024 г. грамадзяне, якія ажыццяўляюць:
∙ самастойную прафесійную дзейнасць, пры вядзенні якой сплачваецца адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;
∙ рамясную дзейнасць, пры ажыццяўленні якой сплачваецца рамясны збор;
∙ дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, пры ажыццяўленні якой сплачваецца збор за ажыццяўленне дадзенага віду дзейнасці
абавязаны сплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы на пенсійнае страхаванне ў бюджэт фонду.
Парадак выплаты ўнёскаў і іх тэрміны для названых асоб, вызначаныя Законам № 365-З, аналагічныя, як для індывідуальных прадпрымальнікаў, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2021 г. № 118-З «Аб унёсках у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь».
Мінімальны памер унёскаў пры ўмове знаходжання ў Рэестры суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва кастрычнік-снежань 2024 года складае – 544,62 рубля
(Мінімальная заработная плата 626 руб. * 3 месяцы * 29%).
Ільгота па выплаце ўзносаў прадастаўляецца фізічным асобам, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную дзейнасць, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, якія адначасова з ажыццяўленнем названай дзейнасці з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій.
Індывідуальныя звесткі па форме ПУ-3 запаўняюцца і прадстаўляюцца работнікамі органаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ў Бешанковіцкі раённы сектар, кантактныя тэлефоны:
63161; 63178.