Фізічным асобам, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы за сябе

Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзеючым заканадаўствам фарміраванне працоўнага стажу для прызначэння пенсіі адбываецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду.

З 1 студзеня 2019 года самазанятыя асобы атрымалі права на добраахвотнай аснове ўдзельнічаць у забеспячэнні свайго пенсійнага будучага (права ўстаноўлена Указам Прэзідэнта РБ ад 27 снежня 2018 г. № 500 «Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні»).

Для фарміравання пенсійнага будучага самазанятай асобе неабходна:

· стаць на ўлік у органе Фонду па месцы жыхарства;

· выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы;

· прадстаўляць у орган Фонду дакументы.

Даход, з якога разлічаны і выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы, будзе ўлічаны пры вылічэнні пенсіі, а перыяды выплаты ўзносаў уключаны ў страхавы стаж для яе прызначэння.

У Рэспубліцы Беларусь да 2025 года ажыццяўляецца паэтапнае павелічэнне патрабаванага пры прызначэнні пенсіі стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду — страхавога стажу (2020 год – 17,5 гадоў, 2021 – 18 гадоў, 2022 – 18,5 гадоў, 2023 – 19 гадоў, 2024 – 19,5 гадоў, 2025 – 20 гадоў).

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі на ўлік.»

ПАДУМАЙЦЕ АБ БУДУЧЫНІ СЁННЯ! ПАЧНІЦЕ ВЫПЛАЧВАЦЬ СТРАХАВЫЯ ЎНОСЫ!