Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва патлумачыў, як самазанятыя грамадзяне могуць забяспечыць сабе працоўную пенсію

Як самазанятыя грамадзяне могуць забяспечыць сабе працоўную пенсію?

Згодна з дзеючым заканадаўствам фарміраванне стажу для прызначэння пенсіі адбываецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у ФСАН.

У адпаведнасці з пен

Грамадзянам, якія самастойна ажыццяўляюць віды дзейнасці, што не адносяцца да прадпрымальніцкай (Поўны пералік змяшчаецца ў артыкуле 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь) і не з'яўляюцца натарыусам або адвакатам (далей – самазанятыя асобы), прадастаўлена права на добраахвотнай аснове ўдзельнічаць у забеспячэнні свайго пенсійнага будучага.

Для фарміравання пенсійнага будучага самазанятай асобе неабходна:

 

    • стаць на ўлік у органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (далей – органы Фонду) па месцы жыхарства (напісаць заяву і прад'яўляць дакумент, які сведчыць асобу, і копію квітанцыі аб аплаце адзінага падатку (іншага дакумента, які пацвярджае ажыццяўленне дзейнасці, што не адносіцца да прадпрымальніцкай);
  • штогад аплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы не пазней 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам (за 2022 год – не пазней 01.03.2023);
  • штогад не пазней 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам, прадстаўляць у орган Фонду дакумент персаніфікаванага ўліку.

 

Пасля пастаноўкі самазанятай асобы на ўлік у органах Фонду ёй выдаецца пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і адкрываецца індывідуальны асабовы рахунак (ІАР), на якім ажыццяўляецца назапашванне звестак, якія выкарыстоўваюцца ў далейшым для прызначэння пенсіі.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах (сектарах) Фонду па месцы жыхарства або праз сацыяльныя сеткі (найменне афіцыйнага акаўнта (групы, старонкі, канала) – «ФСАН: афіцыйна, проста і даступна»: www.instagram.com, www.vk.com, www.ok.ru, www.tlgrm.ru, www.facebook.com.»