ФСК «Дзвіна» і ТІЦ «Бешанковічы» арганізавалі для землякоў турыстычны паход «Беларусь актыўная. Маршрут Незалежнасці».
11 ліпеня 2025
АСК «Дзвіна» і ТІЦ «Бешанковічы» арганізавалі для землякоў турыстычны паход «Беларусь актыўная. Маршрут Незалежнасці»
Ліпень 2025 года ў краіне абвешчаны месяцам актыўнага турызму, закліканым прыцягнуць увагу да магчымасцей актыўнага адпачынку ў Беларусі і спрыяць папулярызацыі яе ўнікальнага прыроднага і культурнага наслеGдзя.
Несумненна, наша рэспубліка валодае велізарным патэнцыялам для развіцця актыўнага турызму. Разнастайны ландшафт, які ўключае густыя лясы, чысцейшыя азёры, звілістыя рэкі і забалочаныя тэрыторыі, стварае спрыяльныя ўмовы для арганізацыі розных відаў актыўнага адпачынку, якія адпавядаюць інтарэсам шырокага кола турыстаў.
Для правядзення месяца актыўнага турызму зацверджаны план мерапрыемстваў, які ўключае прэс-канферэнцыі, акцыі, конкурсы, спаборніцтвы, семінары і іншыя падзеі ў розных галінах, якія дазволяць не толькі атрымаць асалоду ад актыўнага адпачынку, але і даведацца больш пра прыгажосць і гісторыю Беларусі.
Дзевяць маршрутаў распрацавана ў нашым раёне. Гэта веламашрут «Бешанковіцкія гарызонты», пешыя аглядныя маршруты па Астроўна, Уле, Бачейкаве і іншыя. Шэраг з іх з нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі прадугледжвае наведванне воінскіх пахаванняў і памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной.
Напрыклад, на мінулых выхадных АСК «Дзвіна» і ТІЦ «Бешанковічы» арганізавалі для землякоў турыстычны паход «Беларусь актыўная. Маршрут Незалежнасці», прымеркаваны да дзяржаўнага свята і абвешчанага ў ліпені месяцы актыўнага турызму (на здымку). Бешанковіцкія турысты наведалі памятныя месцы ў аграгарадках Ржаўка, Будзілава і Астроўна.
Калі і вы хочаце адправіцца ў паход па цікавых мясцінах нашага прыдзвінскага краю, звяртайцеся ў ТІЦ «Бешанковічы» па тэлефоне 6-56-62. Тут дапамогуць падабраць той маршрут, які вам абавязкова спадабаецца.
"Зара"