Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя (ДАІ) Бешанковіцкага РАУС 17 і 18 сакавіка правядзе прафілактычнае мерапрыемства «Дружна з ПДР ідзём па маршруце «Дом-школа-дом!»
17 сакавіка 2025
ДАІ Бешанковіцкага РАУС 17 і 18 сакавіка правядзе прафілактычнае мерапрыемства «Дружна з ПДД ідзём па маршруце «Дом-школа-дом!»
Аддзяленне ДАІ Бешанковіцкага РАУС 17 і 18 сакавіка на тэрыторыі раёна правядзе прафілактычнае мерапрыемства «Дружна з ПДД ідзём па маршруце «Дом-школа-дом!», накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх па шляху следавання да ўстаноў адукацыі і назад.
З пачатку бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана сем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяцёра дзяцей атрымалі цялесныя пашкоджанні, двое — загінулі!