ДАІ і БРСМ павіншавалі жыхарак Бешанковіцкага раёна з Днём жанчын
«Дарыце жанчынам кветкі!»: традыцыйна ў самы цудоўны вясновы святочны дзень арганізавалі ДАІ і БРСМ віншавальную акцыю для прадстаўніц прыгожай паловы
Вартавыя дарог сёння не толькі нагадвалі землякам — кіроўцам, раварыстам і пешаходам (як дарослым, так і юным) — правілы бяспекі на дарозе, але і выканалі вельмі прыемную місію: стварылі настрой прадстаўніцам прыгожай паловы!
Начальнік АДАІ РАУС Аляксандр Зубец і інспектар ДПС Максім Матора спынялі машыны, за рулём якіх былі чароўныя бяшанковічанкі, і віншавалі іх з 8 Сакавіка. Кветкі і сувеніры ад нарада ДПС, а таксама першага сакратара РК ГА "БРСМ" Алены Бабарэнь здзівілі і пешаходаў, і аўталедзі.
Букет цюльпанаў — сціплы і прыгожы жэст ад мужчын у пагонах даў самае галоўнае — вітальнае ў паветры адчуванне свята і пазітыўныя эмоцыі ад прыемнай сустрэчы на дарозе.