ДАІ папярэджвае: дзікія жывёлы на дарозе

ГАИ предупреждает: дикие животные на дороге

24 верасня 2025

ДАІ папярэджвае: дзікія жывёлы на дарозе

У апошні час узмацніліся выпадкі ДТЗ з дзікімі жывёламі. Часта такія здарэнні з буйнымі асобінамі заканчваюцца трагічна. Транспартныя сродкі атрымліваюць сур'ёзныя пашкоджанні, кіроўцы і пасажыры з цяжкімі траўмамі апыняюцца ў бальніцы.

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна за мінулы перыяд 2025 года адбылося 28 ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, у выніку якіх аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Рэкамендацыі Дзяржаўтаінспекцыі, як пазбегнуць падобных выпадкаў або мінімізаваць іх наступствы:

  • будзьце асабліва ўважлівыя, праязджаючы лес і зараснікі хмызнякоў. Для назірання за правай абочынай можна прыцягнуць пасажыраў;
  • не ігнаруйце дарожныя знакі! У месцах, дзе магчыма з'яўленне на дарозе дзікіх жывёл, варта знізіць хуткасць і павысіць пільнасць;
  • самы небяспечны час — ранні ранак і змярканне. У гэты час зніжаецца вастрыня зроку і ўважлівасць кіроўцаў, а ў лясных насельнікаў, наадварот, павышаецца актыўнасць. У цемры іх можна заўважыць па вачах, якія адлюстроўваюцца ў святле фар;
  • пры з'яўленні жывёлы на дарозе нават на вялікай адлегласці знізіце хуткасць да мінімуму: асобін можа быць некалькі;
  • калі ўночы дзікі звер апыняецца ў святле фар, ён аслеплены, панікуе і пачынае кідацца. У такой сітуацыі варта спыніцца на абочыне, выключыць асвятляльныя прыборы, пакінуўшы габарыты і аварыйную сігналізацыю, тым самым даць жывёле час пакінуць дарогу. Не варта пачынаць сігналіць, гэта можа выклікаць непрадказальную рэакцыю;
  • пры сутыкненні нельга пакідаць месца ДТЗ: за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. А калі кіроўца забярэ тушу з сабой, то яму пагражае крымінальны артыкул за браканьерства;
  • калі наезду пазбегнуць не ўдалося, варта дзейнічаць, як пры любым ДТЗ: абазначыць месца здарэння, выклікаць экстранныя службы, аказаць дапамогу пацярпелым людзям
"Зара"