ДАІ заклікае грамадзян паведамляць аб нецвярозых пешаходах на дарозе

Заўважылі на дарозе нецвярозага пешахода ці веласіпедыста? Паведаміце пра гэта ў міліцыю!

З 12 па 14 лютага ДАІ правядзе прафілактычныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

Падчас правядзення акцыі запланаваны рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы найбольш аварыйна-небяспечных участкаў дарог і пешаходных пераходаў. Веласіпедысты і пешаходы, якія парушаюць правілы дарожнага руху, будуць прыцягвацца да адказнасці.

Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ пракантралююць выкананне хуткасных рэжымаў і правілы праезду пераходаў кіроўцамі.

«У выпадку выяўлення на дарозе нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў просьба паведамляць іх каардынаты па тэлефоне 102 для своечасовага іх вываду з праезнай часткі», — звяртаецца да жыхароў раёна старшы інспектар АДАІ Бешанковіцкага РАУС Аляксандр Казак.