ДАІ правядзе масаваную адпрацоўку трасы М-3 «Мінск-Віцебск»

Як паказвае статыстыка, у перадвыхадныя і выхадныя дні ўзрастае колькасць правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху, а таксама дарожна-транспартных здарэнняў. Усяму віной недысцыплінаванасць грамадзян і невыкананне Правілаў дарожнага руху. Асабліва гэта датычыцца ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, такіх як веласіпедысты і пешаходы.

У сувязі з гэтым з 21 па 23 кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі шляхам негласнага і змешанага кантролю правядуць адпрацоўку мясцовых аўтамабільных дарог і населеных пунктаў вобласці, якія характарызуюцца найбольшай верагоднасцю здзяйснення парушэнняў ПДР, а таксама найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Падчас адпрацоўкі ажыццяўляецца кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Пад асаблівай увагай ДАІ парушэнні, якія з'яўляюцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з цяжкімі наступствамі: парушэнне ПДР з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, асабліва ў цёмны час сутак, непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам, кіраванне транспартнымі сродкамі кіроўцамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення і (або) не маюць права кіравання, парушэнні хуткасных рэжымаў, правілаў перавозкі пасажыраў, асабліва дзяцей.

У выпадку грубых правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху просім грамадзян неадкладна паведамляць у ДАІ.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, будзьце максімальна ўважлівыя на дарозе, беражыце сябе і сваіх блізкіх!