Галіна Унуковіч: «Галоўная мэта пяцігадовай праграмы — забяспечыць стабільнасць у грамадстве і рост дабрабыту грамадзян»

Галина Унукович: «Главная цель пятилетней программы — обеспечить стабильность в обществе и рост благосостояния граждан»

11 лістапада 2025

Галіна Унуковіч: «Галоўная мэта пяцігадовай праграмы — забяспечыць стабільнасць у грамадстве і рост дабрабыту грамадзян»

Такое меркаванне выказала дэлегат УНС, старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч.

«Ужо цяпер відавочна, што маючае адбыцца пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу сапраўды стане важнай вехай развіцця беларускай дзяржаўнасці, — кажа Галіна Унуковіч. — Упершыню на УНС будзе зацвярджацца Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. На нас, дэлегатах, ляжыць вялікая адказнасць.

Галоўная мэта пяцігадовай праграмы — забяспечыць стабільнасць у грамадстве і рост дабрабыту грамадзян. Развіццё Беларусі заўсёды грунтавалася на такіх прыярытэтах, як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр, якія накіраваны на ўмацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам. Праграма развіцця на 2026-2030 гады — не выключэнне.

Лічу, што пасяджэнне УНС стане вялікай і эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай. Прадметам абмеркавання будуць актуальныя пытанні нашага ўнутранага і знешняга парадку дня, не застанецца ўбаку ад увагі і рэгіянальны парадак дня.

Як старшыня райвыканкама адзначу, што ў раёне ёсць дакладнае бачанне далейшага развіцця рэгіёну. Зацверджана яго стратэгія. Планы напружаныя, але рэалістычныя. Галоўнае, каб усе жыхары Бешанковіччыны былі зацікаўлены развівацца і ісці наперад, а для гэтага трэба проста рабіць сваю працу, рабіць адказна і добрасумленна».

"Зара"